Гродна. Сядзіба Панямунь.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Прагулачная, Панямунь
Апісанне
У горадзе Гродна на беразе ракі Нёман ёсць сядзіба 18-19-га стагоддзяў пад назвай Панямунь. Першапачаткова сядзіба стваралася ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1770-я гады ў стылі барока, як загарадная рэзідэнцыя для апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 19 стагоддзі будынкі перабудоўваліся.
Да нашага часу захаваўся часткова парк, перабудаваны палац, неагатычная капліца і гаспадарчы будынак з каменнымі тэрасамі.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
20.02.2025
Гродна. Сядзіба Панямунь.
На ўскраіне горада Гродна на беразе ракі Нёман ёсць сядзіба пад назвай Панямунь. Сядзіба ўзводзілася ў 1771 годзе ў часы Вялікага Княства Літоўскага, як загарадная рэзідэнцыя апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Будаўніцтва вялося па праекце архітэктара Ю.Аляхновіча ў стылі барока. Вакол сядзібы была рака і роў. Дамінантай архітэктурнай быў невялікі палац, а перад ім партэр. Побач быў пейзажны парк. Тэрасы ўмацоўваліся каменем. Пры ўездзе пабудавана каменная капліца 19-га стагоддзя ў стылі неаготыка. Службовыя і гаспадарчыя пабудовы знаходзіліся за параднай часткай сядзібы.
Палац аднапавярховы спачатку быў каменны, узведзены з цэглы. Затым частка будынка была заменена на драўляныя матэрыялы. Фасад палаца аздоблены порцікам з чатырма калонамі. Будынак капліцы прамавугольны ў плане, над якім узвышаецца васьмігранная вежа-званіца. Галоўны ўваход у храм вырашаны ў форме высокага стральчатага партала.
Да нашага часу захаваўся палац 18 – 19-га стагоддзяў, гаспадарчы будынак стайні, каменная капліца, фрагмент парку і каменныя ўмацаванні тэрас. Побач з сядзібай знаходзіцца парк адпачынку "Панямунь".