Прыгодзічы. Калодзежны роў. Прынёманскі кангламерат.
Прыродны аб'ект
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Прыгодзічы.
Апісанне
Паміж горадам Гродна і мястэчкам Прыгодзічы знаходзіцца помнік прыроды рэспубліканскага значэння 'Калодзежны роў', дзе размяшчаецца Прынёманскі кангламерат. Помнік пачалі вывучаць яшчэ ў часы Расійскай імперыі напрыканцы 19 стагоддзя. Гэты помнік - адклады парод позналеднікоў'я. Магутнасць адкладаў больш 9 метраў. Плошча 66 тысяч метраў квадратных. Даўжыня яра складае паўтара кіламетра, а глыбіня 30 метраў.
Катэгорыі

Гістарычнае

Батанічны

Геалагічны
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.02.2025
Калодзежны роў. Прынёманскі кангламерат.
За некалькі кіламетраў ад Гродна каля мястэчка Прыгодзічы знаходзіцца помнік прыроды рэспубліканскага значэння Прынёманскі кангламерат. Мае статус помніка з савецкіх часоў з 1963 года. Знаходзіцца кангламерат на правым беразе ракі Нёман на паўночным схіле Калодзежнага Рова. Гэты помнік прыроды ўяўляе сабой геалагічнае агаленне, якое мае агульнаеўрапейскае і агульнасусветнае значэнне і добра вывучана ў Беларусі.
Яшчэ ў часы Расійскай імперыі ў 1872 годзе Т.ДымчэвIч знайшоў на схілах Калодзежнага Рова пароды, якія мелі астанкі міжледніковай флоры. І з тых часоў гэты аб'ект прыроды і гісторыі пачалі пільна вывучаць і даследаваць на мяжы 19 – 20-га стагоддзяў.
У савецкія часы працягвалася вывучэнне помніка прыроды, і ў 1963 годзе быў афіцыйна аб'екту нададзены статус помніка пад назвай: «Агаленне «Принеманское 1» і «Навала груд валунна–галечного кангламерату «Принеманское».
Як выглядае помнік.
Гэта адклады парод позднеледниковья Бярэзінскага абляднення, Александрыйскага міжледнікоўя і пачатку Дняпроўскага абляднення. Магутнасць адкладаў больш за 9 метраў. Плошча 66 тысяч метраў квадратных. Даўжыня рова складае паўтара кіламетра, а глыбіня 30 метраў.
А яшчэ ў Прыгодзічах захаваўся парк ад былой сядзібы.