Знай свой край

Знай свой край

Клецк. Будынак шпіталя.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Клецк, вул. Школьная.

Апісанне

У горадзе Клецк па вуліцы Школьнай знаходзіцца старадаўні будынак былога шпіталя. Помнік архітэктуры ўзведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1909 годзе з чырвонай цэглы. Архітэктурны стыль - эклектыка з рысамі мадэрна і неаготыкі.
Будынак складаецца з трох карпусоў. Аднапавярховы, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю з рызалітамі. Помнік упрыгожаны дэкаратыўнымі элементамі. У апошнія гады помнік адрамантаваны і пафарбаваны.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.03.2025

Клецк. Будынак госпіталя.

         На ўскраіне горада Клецка недалёка ад возера і гарадзішча знаходзіца будынак былога госпіталя. Будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1909 годзе з чырвонай цэглы.


                   Клецк упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у 1127 годзе. У тыя часы Клецк з'яўляўся цэнтрам удзельнага княства. У 14 стагоддзі Клецкае княства ўваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1401 годзе князь Вітаўт перадае горад Жыгімонту Кейстутавічу.


      У 1503 годзе горад Клецк быў спалены крымскімі татарамі. Летам 1506 года вялікі князь Аляксандр накіраваў войска на чале з князем Міхаілам Глінскім і пад Клецкам было разбіта войска крымскіх татараў.


     У 1559 годзе Клецку выдадзены прывілей вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам на правядзенне рэгулярных кірмашоў. Кароль Ян Казімір у 1652 годзе даў гораду Клецку права Магдэбургскае і герб.

        Пасля другога падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Клецк увайшоў у склад Расійскай імперыі.


         У пачатку 20-га стагоддзя на ўскраіне Клецка пабудаваны будынак госпіталя. Помнік узведзены ў стылі эклектыкі з элементамі мадэрну і неаготыкі і складаецца з трох карпусоў. Будынак аднапавярховы, накрыты вальмавым дахам. Парадны фасад мае сіметрычную кампазіцыю з трымя рызалітамі. Цэнтральны рызаліт аформлены шырокім уваходным праёмам. Фасады помніка багата аздоблены дэкаратыўнай пластыкай.

Каментары