Знай свой край

Знай свой край

Клецк. Руіны фарнага касцёла.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Клецк, вул. Гагарына, 8.

Апісанне

У горадзе Клецку захаваліся руіны фарнага касцёла 16-га стагоддзя. Па-іншаму касцёл называлі - у гонар Святой Тройцы. Храм узведзены ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага, як каталіцкі. Затым князь Мікалай Радзівіл Чорны перадаў будынак кальвіністам. У святыні прапаведаваў вядомы беларускі асветнік і гуманіст Сымон Будны. Потым храм зноў перадалі каталікам.

Падчас вайны касцёл быў пашкоджаны, і знесены ў 1950–я гады. Да нашага часу захавалася частка сцяны і падмурак.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.03.2025

Клецк. Руіны Фарнага касцёла.

   На ўскраіне горада Клецк знаходяцца руіны старажытнага касцёла 16-га стагоддзя. Касцёл называўся Фарны касцёл, або касцёл Святой Троіцы. Храм пабудаваны ў 1550- х гадах. А ў 1560–х гадах князь Мікалай Радзівіл Чорны каталіцкі касцёл перадаў кальвіністам.


        У гэтым храме выступаў са сваімі прамовамі вядомы беларускі асветнік і гуманіст. Філосаф і гісторык Сымон Будны (1530 -1593). Жывя ў Клецку С. Будны займаўся самаадукацыяй і набываў кнігі заходнеўрапейскіх аўтараў. Займаўся аналізам лацінскіх і грэчаскіх аўтараў. Пасля смерці Радзівіла Чорнага храм зноў перададзены каталіцкаму касцёлу. У 1607 годзе касцёл асвечаны віленскім біскупам Юрыем Радзівілам.


        У часы Вялікай Айчыннай вайны касцёл быў часткова пашкоджаны. У 1950 – я гады храм быў узарваны. Ад касцёла засталася частка сцяны і падмуркі. У будучым святыню можна адбудаваць.


     Касцёл быў аднанефны, прамавугольны ў плане. Узведзены ў стылі позняй готыкі. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана пяціграная апсіда. Сцены храма ўмацаваны контрфорсамі. Над галоўным фасадам надбудавана трохярусная вежа – званіца. Інтэр'ер быў упрыгожаны разнымі алтарамі і скульптурнымі выявамі. У касцёле былі падзямеллі.

Каментары