Знай свой край

Знай свой край

Ідолта. Сядзіба Мілашоў.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Віцебская вобл., Мёрскі Р., Ідолта.

0

226

03.12.2024

Апісанне

Мястэчка Ідолта ў Мiёрскім раёне мае некалькі цікавых гістарычных аб'ектаў. Аматарам прыроды будзе даспадобы мясцовае возера даўжынёю ў 2 кіламетры. Праз возера можна прайсці праз пешаходны масток. Тут ёсць два каталіцкія храмы: касцёл, які адразу пры дарозе, і ў самім мястэчку капліца-пахавальня роду Мілашоў.

У цэнтры Ідолты захаваўся каменны палац Мілашоў 19-га стагоддзя і некалькі гаспадарчых пабудоў з паркам. У палацы цяпер знаходзяцца сацыяльныя аб'екты.

Прадстаўнікі шляхецкага роду Мілашоў мелі герб "Любіч", які ўзыходзіць да XII стагоддзя. У 1824 годзе Ідолту купілі суддзя Іосіф Мілаш і яго сын Яўген. Яны пабудавалі ў Ідолце сядзібу і капліцу-пахавальню.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гідралагічны

Гідралагічны

Батанічны

Батанічны

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.71744901
Даўгата: 27.56471778

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.12.2024

Ідолта. Сядзіба Мілашаў

Мястэчка Ідолта знаходзіцца каля трасы Міёры – Друя. Тут ёсць касцёл у стылі мадэрн пачатку 20 стагоддзя, сядзіба Мілашаў і капліца – пахавальня. А для аматараў прыроды будзе цікава паглядзець на мясцовае возера з паркам.

Ідолта вядомае з 16 стагоддзя. Спачатку гэта была ўласнасць Рудамінаў – Дусяцкіх, потым Штока і Сапегаў. У Сапегаў недалёка адсюль у Друі быў таксама маёнтак і яны прадалі Ідолту ў 1824 годзе Іосіфу Мілашу.

Сын Іосіфа Мілаша Яўген пабудаваў мураваны палац недзе к 1860 году ў стылі класіцызму. Палац аднапавярховы будынак з двухпавярховай цэнтральнай часткай, якая аформлена трохкутным франтонам і порцікам з балконам. У будынку створаны сутарэнні для захоўвання прыпасаў. Паколькі мясцовасць каля палаца знаходзілася ў паніжанай часткі, то была створана сістэма каналаў і шлюзаў, каб асушыць мясцовасць.  Паводле легенды ў мясцовым возеры каля парку патануў малы сын Яўгена Мілаша і ён загадаў зрабіць холм у выглядзе крыжа.

Побач з палацам захавалася некалькі гаспадарчых пабудоў у тым ліку лядоўня і свіран. Будынкі ўзведзены з дрэва, бутавага камяня і цэглы з выкарыстаннем ізюмнай кладкі.

На беразе возера на паўвостраве ў 1862 годзе Яўген Мілаш пабудаваў капліцу – пахавальню. Капліца была разрабавана ў савецкія часы, але зараз адноўлена.

 Гаспадары мястэчка Ідолта Мілашы, з'яўляюцца  сваякамі паэта Оскара Мілаша і пісьменніка, Нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша. Возера мае назву таксама Ідолта і ў даўжыню складае  2 кіламетра. Праз возера ёсць пешаходны мосцік.

Каментары

Усяго каментароў: 0