Знай свой край

Знай свой край

Друя. Барысаў камень

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Віцебская вобл., Браслаўскі р., Друя.

0

284

23.10.2024

Апісанне

Мястэчка Друя, што на самай мяжы з Латвіяй, у Браслаўскім раёне вядомае з даўніх часоў і дагэтуль славіцца сваімі помнікамі даўніны. Тут ёсць усё, каб задаволіць любапытных турыстаў: помнікі архітэктуры, культавыя будынкі , старадаўнія могілкі і, нават камень – помнік пад назвай Барысаў камень. Камень размяшчаецца ў самым цэнтры мястэчка на былой гандлёвай плошчы.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Геалагічны

Геалагічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.79167783
Даўгата: 27.44892333

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

23.10.2024

Друя. Барысаў камень.

На працягу некалькіх стагоддзяў гісторыкі і краязнаўцы вывучаюць Барысавы камяні на тэрыторыі Беларусі. Гэта вялізныя валуны вышынёй да некалькіх метраў з надпісамі і выявамі і крыжамі, якія былі зроблены ў 12 стагоддзі.

Самы вядомы з іх знаходзіцца ў Полацку каля царквы Святой Сафіі.


Цяпер існуе мноства версій, чым менавіта кіраваўся князь Барыс, ствараючы гэтыя камяні. Самай папулярнай з іх з'яўляецца версія, што такім чынам ён хацеў увекавечыць сваё імя і распаўсюдзіць хрысціянства. Кажуць, што князь, такім чынам прасіў у Бога перамог для сваёй арміі, або абароны ад голаду. Таксама існавала легенда аб тым, што камяні азначалі межы земляў Барыса. Меркавалася нават, што яны не давалі сысці са шляху паломнікам, якія накіроўваліся ў святыя месцы, і менавіта гэтая версія тлумачыла чаму Барыс загадаў выбіць на камянях крыжы. Дакладная колькасць Барысавых камянёў невядома, аднак да 20 стагоддзя іх было дзевяць.


Барысаў камень, які знаходзіцца ў Друі, быў знойдзены і вывучаны ў канцы XIX стагоддзя гісторыкам Аляксеем Сапуновым. Камень быў знойдзены ў рацэ Заходняя Дзвіна і большую частку года амаль не бачны. Вывучэнне помніка не заладзілася. З часам яго раскалола на кавалкі моцным крыгаходам і пацягнула па рацэ, пры гэтым засыпаўшы пяском.


Пасля ўсталявання Барысава каменя ў Полацку ў пачатку 1980-х гадоў, археолагі і гісторыкі пачалі пошукі каменя ў Друі. Але камень знайсці не ўдалося. Выпадак дапамог. Падчас засухі ўлетку 2002 года рака Заходняя Дзвіна моцна змялела, і камень стаў бачны з вады. Камень вынялі з вады з дапамогай тэхнікі, і ў 2011 годзе ўстанавілі на цэнтральнай плошчы Друі. Цяпер старажытны помнік знаходзіцца ў самым цэнтры горада і яго можа ўбачыць кожны.


Калі вы збіраецеся ў Друю, то ўсім удзельнікам паездкі трэба ўзяць з сабой пашпарты, бо мястэчка мяжуе з Латвіяй. Дзяржаўная мяжа праходзіць па рацэ Заходняя Дзвіна.

Каментары

Усяго каментароў: 0