Ідолта. Капліца-пахавальня роду Мілашоў.
Храм
Беларусь, Віцебская вобл., Мёрскі Р., Ідолта.
0
225
03.12.2024
Апісанне
На беразе возера ў мястэчку Ідолта Мiёрскага раёна ёсць каменная Капліца-пахавальня роду Мілашоў. Храм быў пабудаваны ў 1862 годзе ў стылі класіцызму.
Будынак каменны, узведзены на беразе аднайменнага возера, на ўзгорку на паўвостраве, які адлучае яго ад усяго гарадка. Капліца аднанефны храм. У савецкія часы святыня была зачынена, а пахаванні разрабаваны. Будынак быў прыстасаваны пад склад. У апошнія гады тут праведзены рамонт і на святы адбываецца Імша.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Гідралагічны

Батанічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 55.71729793
Даўгата: 27.57319356
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.12.2024
Ідолта. Капліца Мілашэй
У мястэчку Ідолта ёсць каталіцкі касцёл пры ў'ездзе з трасы Міёры – Друя і ёсць каталіцкая капліца – пахавальня мясцовых паноў Мілашэй.
Капліцу знайсці ня проста. Вам трэба з трасы праехаць у само мястэчка. Даехаць да палаца мураванага, які будзе з лева ад дарогі, а вам варта павярнуць на права і ехаць праз гаспадарчыя будынкі і прыватныя дамы на паўвостраў, які знаходзіцца каля вялікага возера. Вось на беразе возера на самым пагорку і пабачыце капліцу сярод высокіх дрэваў.
«Стары касцёл», як завуць капліцу тутэйшыя людзі, пабудаваў Яўген Мілаш у 1862 годзе каля сядзібы Мілашаў. Тут была пахавана яго жонка Эмілія, а пазней тут знайшоў свой спачын і сам Яўген Мілаш і яго нашчадкі. У капліцы адбываліся набажэнствы і праводзіла імша для ўсяго наваколля і сюды прыходзілі каталіцкія вернікі з усёй Ідолты.
У савецкія часы капліцу зачынілі і храм быў разрабаваны. Труны з нябожчыкамі былі выкінуты з будынка. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, тыя актывісты – камсамольцы, якія разламывалі труны – вельмі дрэнна потым скончылі сваё жыццё. Пазней у будынку быў зроблены склад для патрэбаў мясцовага калгаса.
Капліца – мураваны будынак у стылі класіцызму. Галоўны фасад аздоблены трохкутным франтонам і упрыгожаны 4 пілястрамі. Над уваходам надбудавана невялікая вежачка.
Каментары
Усяго каментароў: 0