Знай свой край

Знай свой край

Ідолта. Касцёл Дзевы Марыі

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобл., Міёрскі р., Ідолта.

0

245

03.12.2024

Апісанне

Як будзеце ехаць з Міёраў на Друю, то каля паварота на Ідолту, з левага боку прама каля трасы, пабачыце незвычайны аскетычны будынак з вежай – гэта каталіцкі касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Храм узведзены ў 1939 годзе ў стылі мадэрн з элементамі готыкі і раманскага стыля. Касцёл узведзены з цэглы і камення, трохнефны з паўкруглай апсідай. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.71034147
Даўгата: 27.57774259

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.12.2024

Ідолта. Касцёл Дзевы Марыі.

Афіцыйная назва - Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.


Мястэчка Ідолта вядома з 16-га стагоддзя. Спачатку гэтыя землі належалі роду Рудамінаў-Дусяцкіх, а потым магнатам Сапегам.


Пасля Рыжскага міру 1921 года Ідолта адышла да польскай дзяржавы, на землях якой пачалося шырокае будаўніцтва каталіцкіх храмаў.


Калі будзеце ехаць з Мiёраў на Друю, то прама на трасе каля аграгарадка Ідолта, з правага боку ўбачыце незвычайны касцёл, які падобны на сярэднявечны замак.

Гэта Каталіцкі Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, пабудаваны ў 1937-1939 гадах у стылі мадэрн. Будынак узведзены ў рэтраспектыўным вобразе раманскай архітэктуры. У плане будынак мае прамавугольны зальны тып.


Прыбудавана асіметрычная вежа да галоўнага фасада з арачнай галерэяй. Галоўны фасад таксама аздоблены акном-ружай і нішай са скульптурай Святога Ізідара. Асаблівую дэкаратыўнасць будынку надае манера пабудовы касцёла з невялікага бутавага каменя і цагляны мур з шэрага цэглы. Даследнікі адзначаюць, што аскетычная колеравая гама касцёла падкрэслівае рэтраспектыўную стылістыку храма і ўзяцце некаторых элементаў з готыкі і раманскага стыляў.


Інтэр'ер падзелены на тры нефы. Галоўны алтар двух'ярусны. Маецца драўляны Амбон. Да галоўнага аб'ёму прыбудавана паўкруглая апсіда з сакрысціямі.

Каментары

Усяго каментароў: 0