Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Ратнера (вул. Савецкая, 25).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 25

0

32

22.02.2025

Апісанне

У Гродне на пешаходнай вуліцы Савецкай ёсць помнік архітэктуры 19-га стагоддзя - Дом Ратнера. У 1902 годзе ў будынку працавала крама абутку Шмуля Гордана. З 1903 года кнігарня Трокеніцкага. У 1920 годзе тут знаходзіўся штаб 10-й кавалерыйскай дывізіі Чырвонай Арміі. У 1927 годзе ў будынку знаходзілася рэдакцыя газеты на польскай мове «Глос праўды Зямлі Гродзенскай», а з 1928 года будынак знаходзіўся ва ўласнасці «сіндыката Рольнічага». Працаваў магазін па продажы фотаапаратаў А.Майзеля.

Пасля вайны была кантора "Заготлён" і "Спорттавары". Цяпер працуе крама "Оптыка".

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6815413
Даўгата: 23.8316577

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.02.2025

Гродна. Дом Ратнера.

У Гродне на пешаходнай вуліцы Савецкай знаходзіцца Дом Ратнера (дом № 25). Помнік пабудаваны ў 1870-1890-х гадах у часы Расійскай імперыі ў стылі мадэрн. У 1902 годзе ў будынку працавала крама па продажы абутку Шмуля Гордана. З 1903 года кнігарня Трокеніцкага.


У часы Грамадзянскай вайны ў 1920 годзе тут знаходзіўся штаб 10-й кавалерыйскай дывізіі Чырвонай Арміі. З 1921 года пасля Рыжскага міру Гродна ў складзе Польскай дзяржавы да 1939 года. У 1927 годзе ў будынку працуе рэдакцыя газеты на польскай мове "Глос праўды Зямлі Гродзенскай". Рэдактарам газеты быў Ян Янкоўскі.

З 1928 года будынак ва ўласнасці "сіндыката Рольнічага".

У 1939 годзе працуе крама па продажы фотаапаратаў А.Майзеля.

У перыяд перад вайной у 1940-1941 гадах размяшчалася фотамайстэрня «Ваенторга», якая працавала і пасля вайны ў восені 1945 года.

Потым тут была кантора "Заготлён", крама па продажы папярос і тытуню. З 1964 года філіял універмага – секцыя спартыўных тавараў «Спорттавары». З 1971 года крама "Бярозка", дзе праводзілі тавары за валюту. З 1982 года крама "Букініст".


Цяпер працуе крама "Оптыка". Будынак прымыкае да дамоў № 23 і 27.

Каментары

Усяго каментароў: 0