Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Салавейчыка (вул. Савецкая, 27).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 27.

Апісанне

У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай знаходзіцца помнік архітэктуры - дом Салавейчыка. Дом узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1870 годзе. У розныя часы тут былі жылыя кватэры і розныя ўстановы: кнігарня Трокеницкого, кантора натарыуса Савіцкага, аптэка Кржывеца, гатэль «Бельвю».

Пасля вайны ў будынку працуе абласная дзіцячая бібліятэка. Зараз у доме знаходзіцца дзіцячы філіял Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага. Працуе ў будынку таксама некалькі кафэ.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

23.02.2025

Гродна. Дом Салавейчыка.

У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай на скрыжаванні з вуліцай Тэльмана знаходзіцца помнік архітэктуры, які вядомы як Дом Салавейчыка (вул. Савецкая, 27).


Дом каменны, двухпавярховы. Узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1870 годзе. У розныя часы тут былі жылыя кватэры і розныя ўстановы.

У 1903 годзе кватэра прысяжнага паверанага Яноўскага.

У 1911 годзе кнігарня Тракеніцкага, кантора натарыуса Савіцкага, жыла акушэрка Шарашэўская, знаходзілася аптэка Кржывеца і працаваў гатэль "Бельвю". Гатэль працаваў і ў перыяд Польскай дзяржавы 1921-1939 гады. Бо пасля Рыжскага міру Гродна ў складзе Польшчы да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе.


Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку працуе абласная дзіцячая бібліятэка. Таксама тут працавала крама "Кулінарыя".

У сапраўдны момант, у доме знаходзіцца дзіцячы філіял Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага.

Акадэмік Я. Карскі (1861 – 1931) - этнограф і фалькларыст, палеограф, філолаг славіст, які стаў заснавальнікам Беларускага навуковага літаратуразнаўства і мовазнаўства. Акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук, супрацоўнік Інстытута беларускай культуры. Нарадзіўся ў мястэчку Лоша Гродзенскага павета.


Працуе ў будынку таксама некалькі кафэ. Побач з домам ёсць велапаркоўка. Будынак прымыкае да дома № 25.

Каментары