Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Будынак малітоўнай школы Хаем Адам.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Вялікая Траецкая, 13.

0

15

03.03.2025

Апісанне

У Гродне на старадаўняй вуліцы Вялікая Траецкая знаходзілася яўрэйская малітоўная школа Хаем Адам. Будынак пабудаваны ў 1875 годзе. Па іншай версіі, тут была сінагога. У гэтай школе вучыўся вядомы паэт і перакладчык Лейб Найдус (1890-1918).

Пасля вайны школу перадалі пад спартыўную залу і інтэрнат. У сапраўдны момант будынак належыць Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Помнік адрэстаўраваны ў апошнія гады.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.68215405
Даўгата: 23.8298204

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.03.2025

Гродна. Будынак былой малітоўнай школы Хаем Адам.

      У горадзе Гродна на вуліцы Вялікай Траецкай знаходзіцца будынак былой яўрэйскай малітоўнай школы Хаем Адам. Помнік узведзены ў 1875 годзе ў часы Расійскай імперыі ў стылі эклектыкі.


          Ёсць звесткі, што будынак належаў не малітоўнай школе, а сінагозе пад назвай Хаем Адам Хагадол. Яшчэ пішуць у гістарычных крыніцах назву сінагогі Бейт Хакнесет Хагадоль. Памяшканне малітоўнай школы разлічана на некалькі сот чалавек. У гэтай школе вучыліся вядомыя дзеячы: фізік Старавольскі і паэт Найдус.


           Лейб Найдус (1890-1918) - Яўрэйскі перакладчык і паэт. Нарадзіўся ў горадзе Гродна ў сям'і прадпрымальнікаў. Пісаў свае творы на некалькіх мовах: на ідыш, беларускай, рускай і польскай.


           Будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і з'яўляецца помнікам архітэктуры. Будынак мураваны, аднапавярховы, атынкаваны. Старадаўні дэкор часткова захаваўся да нашага часу.  


            Пасля Рыжскага міру 1921 года горад Гродна апынуўся пад уладай Польшчы да 1939 года да прыходу савецкай улады. У гэты перыяд адміністратарам у яўрэйскай школе працаваў Хірш Фарбер.


           Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак перадалі пад спартыўную залу і інтэрнат школы ФЗА. Цяпер будынак належыць Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Помнік у апошнія гады адрэстаўраваны.

Каментары

Усяго каментароў: 0