Гродна. Дом Фрумкіна (вул. Савецкая, 29).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 29.
Апісанне
На пешаходнай вуліцы Савецкай горада Гродна знаходзіцца каменны двухпавярховы будынак, які раней называлі домам Фрумкіна. Дом узвялі ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. У будынку ў розныя часы працавалі крамы і ўстановы: кнігарня Іберскага, бібліятэка, дзе меліся выданні польскай літаратуры, крама «Філармонія», якая належала Мітэльмахеру, працавала «Банк народавы ў Гродне».
У 1977 годзе надбудавалі другі паверх і пачаў працу магазін «Дзіцячы свет».
Цяпер размяшчаюцца "Белінвестбанк", караоке–клуб "На Месяцы " і іншыя ўстановы.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
24.02.2025
Гродна. Дом Фрумкіна.
У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай ёсць каменны двухпавярховы будынак пад № 29, які мае даўнюю гісторыю. Дом знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Савецкай і Тэльмана. Будынак двухпавярховы. Доўгі час тут працаваў з савецкіх часоў з 1977 года магазін для дзяцей «Дзіцячы свет».
Будынак узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Быў вядомы як "камяніца Фрумкіна". У 1909 годзе працавала кнігарня Іберскага, якую добра ведалі ва ўсім горадзе. Акрамя новых кніг, тут прадавалі партфелі і тэчкі, карты і глобусы, ноты і фарбы, Тэнісныя і футбольныя мячы, альбомы для марак.
Будынак у часы Польскай дзяржавы значна перабудавалі ў 1920-х гадах. У 1922 годзе пачала працаваць бібліятэка, дзе меліся самыя новыя выданні польскай белетрыстыкі і літаратуры.
Працавала крама пад назвай "Філармонія", якая належала Міцэльмахеру. Тут прадавалі квіткі ў гарадскі тэатр.
Працаваў "Банк народавы ў Гродне" ў 1938 годзе.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны таксама будынак быў прыстасаваны для магазінаў і ўстаноў. Працаваў магазін Беластоцкай чыгункі ў 1945 годзе. А з 1947 года пачаў сваю працу Першы ўнівермаг у Гродне. З 1963 года дзіцячы магазін "Аленушка".
У канцы 1970-х гадоў пасля надбудовы другога паверха і карэннай рэканструкцыі пачаў працу магазін "Дзіцячы свет". Праект перабудовы будынка распрацаваў архітэктар Іван Мазнічка.
Цяпер тут працуе "Белінвестбанк", крама па продажы адзення "Славянка", караоке–клуб "На Месяцы " і іншыя ўстановы.