Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Вуліца Савецкая, дом 16.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 16.

0

19

25.02.2025

Апісанне

У цэнтры горада Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай знаходзіцца каменны будынак 19–га стагоддзя, у якім у 1908 годзе пачаў працу першы кінатэатр у Гродне «Электра-біёграф».

У гэтым будынку на працягу яго гісторыі знаходзіліся шматлікія арганізацыі: майстэрня жаночых сукенак, крама мануфактурных вырабаў, кандытарская Катоўскага, фатаграфічная студыя, крама па продажы тытунёвых вырабаў, крама па продажы піва і жылыя кватэры.

Цяпер тут працуе крама "Мілавіца", гандлёвы цэнтр "АВС" і іншыя ўстановы.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6822392
Даўгата: 23.8314046

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

25.02.2025

Гродна. Вуліца Савецкая, дом 16.

У горадзе Гродна на скрыжаванні пешаходнай вуліцы Савецкай і вуліцы Найдуса (вул.Савецкая, 16) знаходзіцца вядомы помнік архітэктуры, дзе пачаў працу першы кінатэатр у Гродне "Электра–біёграф". Мураваны двухпавярховы будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1880 годзе.


 Першапачаткова на гэтым месцы быў палац і драўляны гаспадарчы двор, якія ўзвялі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У 1753 годзе падчас пажару будынкі былі знішчаны. У 1880 годзе пачалося будаўніцтва, якое доўжылася аж да 1924 года.


У гэтым будынку на працягу яго гісторыі знаходзіліся шматлікія арганізацыі і ўстановы: майстэрня жаночых сукенак, крама мануфактурных вырабаў, кандытарская Катоўскага, фатаграфічная студыя Рубінштэйна, крама па продажы тытунёвых вырабаў, крама па продажы піва і жылыя кватэры.


Менавіта ў гэтым будынку пачаў сваю працу першы кінатэатр у Гродне "Электра–біёграф", які адкрыў Якаў Крывапіска. Якаў быў тутэйшым жыхаром. Ён падаў прашэнне ў будаўнічы аддзел Гродзенскага губернскага праўлення «Прыкладаю пры гэтым планы памяшкання, нанятага мною ў г.Гродна па Саборнай вуліцы ў доме Чартока для тэатра "Электра–біёграф"".

Сінематограф адкрыўся ў 1908 годзе.


Цяпер у будынку працуе крама "Мілавіца", гандлёвы цэнтр "АВС" і іншыя ўстановы.

Каментары

Усяго каментароў: 0