Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Ромера (вул. Савецкая, 23).

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 23.

0

45

22.02.2025

Апісанне

У Гродне на пешаходнай Савецкай вуліцы ёсць старадаўні каменны двухпавярховы асабняк, які называюць дом Ромера. Гэты будынак таксама называюць як дом Ясіноўскіх, гатэль "Пецярбургскі", гатэль "Маскоўскі", гатэль "Польскі". Гэтыя ўстановы знаходзіліся ў будынку ў розныя часы.

Першапачаткова дом быў трохпавярховым, і яго на сваёй карціне намаляваў мастак і кампазітар Напалеон Орда, які быў знаёмы з гаспадаром С.Ромерам.
Пасля вайны ў будынку быў інтэрнат педінстытута, дзе жыў вядомы пісьменнік А.Карпюк. Зараз тут працуе рэстаран і дзяржаўная ўстанова.

Будынак мураваны двухпавярховы ў стылі эклектыкі з элементамі класіцызму.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6813159
Даўгата: 23.8314491

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.02.2025

Гродна. Дом Ромера.

У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай (дом № 23) знаходзіцца помнік архітэктуры, які вядомы як Дом Ромера. Спачатку ўласнікамі дома былі Севярын і Тэадора Ромеры.


Севярын Ромер займаў пасаду маршалка шляхты Гродзенскага павета. Прымаў удзел у паўстанні 1863 - 1864 гадоў. У яго асабняку часта збіраліся паўстанцы. Быў добра знаёмы з мастаком і кампазітарам Напалеонам Ордай, які бываў у Ромера ў гасцях і намаляваў гаспадарскі дом на адной са сваіх карцін.


Пасля падаўлення паўстання і высылкі Ромера ў Томскую губерню, будынак выставілі на продаж, і яго набываюць Мойша і Ліза Ясиноўскiя. Яны перабудавалі дом пад гатэль "Пецярбургскі". Адначасова тут працавала крама па продажы каланіяльных тавараў і Рэйнскіх вінаў. У пачатку 20-га стагоддзя гаспадарамі былі Юдэль і Раўбе Рыманы. Яны перабудавалі будынак і пашырылі памяшканні гасцініцы да 33 нумароў.


Падчас рэвалюцыйных падзей вясной 1919 года ў гэтым доме працаваў Беларускі нацыянальны камітэт і беларуская павятовая рада, Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны, а таксама клуб «Беларуская хатка», курсы беларускай мовы, рэдакцыя газеты «Беларусь» і суполка Беларускай Моладзі. У перыяд Польскай дзяржавы працавала рэдакцыя газеты "Новы дзённік крэсавы" на польскай мове.


Падчас гітлераўскай акупацыі ў будынку размяшчалася Галоўнае мытнае ўпраўленне акупацыйных уладаў. 

Пасля вайны тут размяшчаўся інтэрнат педінстытута, і студэнтам жыў будучы вядомы пісьменнік Аляксей Карпюк (1920-1992).

Потым тут працаваў гарвыканкам горада Гродна.


У 1961 годзе ў цокальным паверсе адкрылася кафэ «Пяльменная», а потым у гэтым памяшканні стаў працаваць рэстаран–бістро «Семафор».

З 1982 года - абласная арганізацыя аматараў кнігі.

Зараз у будынку размяшчаецца Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, і рэстаран «Семафор».

Каментары

Усяго каментароў: 0