Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Былы касцёл Святога Духа (вул.Савецкая, 14).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 14.

Апісанне

На пешаходнай вуліцы Савецкая горада Гродна знаходзіцца помнік архітэктуры 18 – 19-га стагоддзяў - гэта былы будынак касцёла і кляштара Святога Духа.

Касцёл і шпіталь пабудаваны ў 16 стагоддзі на грошы Боны Сфорца. Касцёл у пачатку 19-га стагоддзя перабудавалі пад Дом міласэрнасці. Будынак набывае купец Абель Тарлоўскі. Перабудавалі дом пад гасцініцу "Славянская". Тут працавалі: цырульня Фрэнкеля, пякарня Салавейчыка, крама па продажы мэблі. У часы Польскай дзяржавы Гандлёвы дом" Палонія", рэдакцыя газеты, рэстаран Райнера, гарнізоннае казіно, выдавецтва і кнігарня, кандытарская.

Пасля вайны ў будынку былі абласны камітэт Кампартыі, а потым гарвыканкам, кнігарня "Навука" і іншыя ўстановы. Цяпер тут кавярні і крамы.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

25.02.2025

Гродна. Вуліца Савецкая. Былы касцёл Святога Духа.

У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай (дом нумар 14) знаходзіцца помнік архітэктуры 18 - 19-га стагоддзя - былы будынак касцёла і кляштара Святога Духа.


Касцёл і шпіталь Святога духа на гэтым месцы былі пабудаваныя яшчэ ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага на грошы каралевы Боны Сфорца.

Пры касцёле быў прытулак для бяздомных і хворых. Касцёл у пачатку 19-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі перабудавалі пад Дом міласэрнасці.

Першы раз касцёл перабудавалі ў 1792 годзе на сродкі віленскага біскупа Ігната Масальскага. Быў дабудаваны другі паверх. У 19 стагоддзі дом перабудоўвалі некалькі разоў.


Пасля антырасійскага паўстання 1863-1864 гадоў гэты будынак набывае купец Абель Тарлоўскі. Потым перапрадаў дом Ёну Хазэ. Яго сын Шмуэль перабудаваў дом пад гасцініцу "Славянская". Таксама, адначасова тут працавалі розныя ўстановы: цырульня Фрэнкеля, пякарня Салавейчыка, крама па продажы мэблі Урансона, крама па гандлі садавінай Цывы Мышкоўскай, галантарэйны магазін Смаженовича, крама пахавальных прыладаў Г.Баўма, суконны магазін і кравецкая майстэрня Маркуса Прэнскага. Тут была кватэра лекара М.Хлявінскага.


У часы Польскай дзяржавы будынак належыць тром уласнікам: Самуэлю Хазэ, Філійсу Назарку і Хошы Фрухту. У памяшканнях працавала сталовая, гатэль пашырылі і мадэрнізавалі, гандлёвы дом «Палонія», рэдакцыя газеты, рэстаран Райнера, гарнізоннае казіно, выдавецтва і кнігарня, кандытарская.


Пасля вайны ў будынку былі абласны камітэт Кампартыі Беларусі, потым гарвыканкам, кнігарня "Навука" і іншыя ўстановы. Цяпер тут кавярні і крамы.

Каментары