Гродна. Вуліца Савецкая, дом 19.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 19.
Апісанне
У горадзе Гродна, на пешаходнай вуліцы Савецкай ёсць помнік архітэктуры (дом 19), які ўзведзены ў 19 стагоддзі. Дом каменны, двухпавярховы. Над цэнтральнай часткай будынка размяшчаецца трохвугольны франтон. Будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Помнік узведзены ў перыяд Расійскай імперыі ў 1848 годзе. У часы СССР тут працавала крама "Падарункі". Цяпер у гэтым доме працуе крама "Гражына".
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
22.02.2025
Гродна. Вуліца Савецкая, 19.
У горадзе Гродна на вуліцы пешаходнай пад назвай Савецкая знаходзіцца помнік архітэктуры 19 стагоддзя. Гэты будынак пад № 19. Дом каменны, двухпавярховы. На другім паверсе балкон. Над цэнтральнай часткай будынка размяшчаецца трохвугольны франтон. Будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Помнік узведзены ў перыяд Расійскай імперыі ў 1848 годзе, і быў перабудаваны ў 1875 годзе. У часы Савецкага Саюза тут працаваў магазін "Падарункі", які адкрылі ў 1985 годзе. Прадавалі ў краме вырабы з фарфору і крышталя, сувеніры і посуд для сервіроўкі стала. Цяпер у гэтым доме працуе крама "Гражына". Будынак прымыкае да дома № 17.
Сучасная крама названая ў гонар вядомага літаратурнага героя геніяльнага паэта нашага земляка Адама Міцкевіча, які паходзіў родам з Гродзенскай вобласці.
А. Міцкевіч (1798-1855) - выбітны беларускі і польскі паэт, перакладчык, педагог, грамадскі і палітычны дзеяч.
Адной з першых значных паэм Міцкевіча была "Гражына". Сюжэт гэтай "літоўскай аповесці", як яе называў сам паэт, складаецца з народнай легенды аб барацьбе тутэйшых плямёнаў супраць ордэна крыжакоў у 14 стагоддзі.