Гродна. Дом купцоў франкаў (вул.Савецкая, 12).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 12.
0
36
25.02.2025
Апісанне
Па пешаходнай вуліцы Савецкай у Гродне ёсць каменны трохпавярховы будынак купцоў франкаў. Будынак узведзены ў пачатку 20-га стагоддзя ў стылі мадэрн. Спачатку дом належаў друкару Давіду Мейлаховічу. Будынак Мейхайлавіча прадалі купцам Франкам.
Купцы ўзвялі сучасны будынак, у якім размяшчаліся крамы і ўстановы: гарадская публічная бібліятэка, Паўночнае страхавое таварыства, камера судовага следчага па важных справах, агент расійскага страхавога таварыства, тут жыў доктар с.Биргер, працаваў іпатэчны гаспадарчы банк.
Пасля вайны крама па продажы піва, абласная кантора"СОЮЗУТИЛЬ". Зараз тут працуе цэнтр банкаўскіх паслуг і магазін.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.6811448
Даўгата: 23.8307692
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
25.02.2025
Гродна. Дом купцоў Франкаў.
У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай знаходзіцца каменны трохпавярховы будынак (дом нумар 12), які вядомы як Дом купцоў Франкаў. Будынак узведзены ў 1900 годзе ў часы Расійскай імперыі.
Спачатку дом належаў друкару Давіду Мейлаховічу, які быў сынам родапачынальніка выдавецкай справы ў Гродне Майсея Мейлаховіча, які скончыў Імператарскую Акадэмію мастацтва. Майсей меў двух сыноў: Іоселя і Давіда, якія сталі ў 1868 годзе першымі гаспадарамі літаграфіі ў Гродне. У 1893 годзе сын Давіда пад імем Зундэль заснаваў уласную выдавецкую фірму. У 1885 годзе велізарны пажар знішчыў будынак Мейлаховiча, і пасля аднаўлення пабудовы дом прадалі купцам Франкам.
Купцы ўзвялі на гэтым месцы вялікі сучасны будынак, у якім размяшчаліся крамы і ўстановы. Частку памяшкання Франк перадаў пад гарадскую публічную бібліятэку з 1903 года. Працавалі тут таксама Паўночнае страхавое таварыства, камера судовага следчага па важных справах, агенцтва расійскага страхавога таварыства.
У перыяд Польскай дзяржавы ў 1926 годзе тут жыў доктар С.Бiргер, працаваў пазней іпатэчны гаспадарчы банк.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны размяшчалася крама па продажы піва, працавала абласная кантора "СОЮЗУТИЛЬ". Зараз тут працуе цэнтр банкаўскіх паслуг і магазін.
Каментары
Усяго каментароў: 0