Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Чартока (вул. Савецкая, 21).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 21.

0

33

22.02.2025

Апісанне

На пешаходнай вуліцы Савецкай у горадзе Гродна ёсць старажытны помнік архітэктуры, які належаў купцу па прозвішчы Чарток. Дом каменны, аднапавярховы. Крыты двухсхільны дах. У розныя часы ў будынку размяшчаліся розныя крамы і ўстановы. У перыяд Польскай дзяржавы ў пачатку 20-га стагоддзя тут працавалі рэдакцыі дзвюх польскіх газет. Зараз тут размяшчаецца ювелірная крама "Жамчужына".

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.681065
Даўгата: 23.8312542

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.02.2025

Гродна. Дом Чартока (вул. Савецкая, 21).

У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай ёсць старадаўні будынак, які вядомы, як дом купца Чартока. Будынак каменны, аднапавярховы, мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Крыты двухсхільны дах.


Будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1866 годзе. Дом перабудавалі ў 1875 і ў 1895 гадах. Раней быў чатырохсхільны дах. Падчас пажару ў 1885 годзе помнік значна пацярпеў і стаў аднапавярховым будынкам з мансардай.


У розныя часы ў будынку знаходзіліся розныя крамы, крамы і ўстановы: фотаатэлье Хаіма Эліяша Эмавіча Бінкавіча (1896 - 1903), друкарня Давіда Мейлаховіча, жыла акушэрка Клячэўская, працавала фотаатэлье М.Рубінштэйна, бібліятэка і кнігарня Шантыра, гатэль «Англійскi», аптэкарская крама Маліноўскага.


Пасля Рыжскага міру 1921 года Гродна ў складзе Польскай дзяржавы да 1939 года. У будынку працавала рэдакцыя газеты "Дзённік крэсавы" і "Польская друкарня крэсава".


Пасля Вялікай Айчыннай вайны працавала абласная бібліятэка. З 1970 года і дагэтуль працуе ювелірная крама «Жамчужына».

Каментары

Усяго каментароў: 0