Гродна. Палац Сапегаў (вул. Савецкая, 10).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 10.
0
38
25.02.2025
Апісанне
На скрыжаванні вуліцы Савецкай і Дамініканскай у горадзе Гродна знаходзіцца помнік архітэктуры 18-19-га стагоддзя. У будынку былі розныя ўстановы, крамы і кватэры. Пабудаваны ў 18 стагоддзі як палац Сапегаў.
Потым у розныя часы працавалі крама "Кніжны рускi гандаль", аптэка Жураўскага, натарыяльная кантора Басніна, пякарня, рэстаран Х.Фрухта, крама галантарэйных вырабаў, педагагічны і партыйныя кабінеты, майстэрня па вулканізацыі шын і заліванні галёшаў, кравецкая майстэрня і пякарня.
Зараз у будынку крамы і аддзелы адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.68067787
Даўгата: 23.83051459
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
25.02.2025
Гродна. Вуліца Савецкая. Палац Сапегаў.
У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай знаходзіцца каменны трохпавярховы будынак, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і вядомы, як палац Сапегаў, Дом Саламона Лапіна, або Дом Хвялевіцкай.
Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Савецкай і Дамініканскай (па адрасе вул.Савецкая, 10). Помнік шмат разоў перабудоўваўся і цяпер мае рысы эклектычнай архітэктуры. Узведзены ў канцы 18-га стагоддзя як палац магнатаў Сапегаў.
Першапачаткова дом быў двухпавярховы. Тут былі жылыя кватэры, крамы і ўстановы. Размяшчалася Крама "Кніжны рускi гандаль", аптэка Жураўскага, натарыяльная кантора Басніна, пякарня і восем кватэр - гэта ў пачатку 20 стагоддзя.
Пасля Рыжскага міру 1921 года Гродна перайшло пад уладу Польшчы да 1939 года. У гэты перыяд тут працавала аптэка Жураўскага ў 1926 годзе і рэстаран Х.Фрухта. Крыху пазней у 1930-я гады знаходзілася крама галантарэйных вырабаў і панчошна-шкарпэткавых вырабаў «Цэханскі і сыны».
Пасля Вялікай Айчыннай вайны на другім паверсе працавалі педагагічны і партыйныя кабінеты, а таксама майстэрня па вулканізацыі шын і заліванні галёшаў, кравецкая майстэрня і пякарня па вырабе кандытарскіх прадуктаў.
У 1970 годзе праведзена рэканструкцыя будынка і надбудова трэцяга паверха.
Зараз у будынку некалькі магазінаў і аддзелы адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна.
Каментары
Усяго каментароў: 0