Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Левандоўскага (вул. Савецкая, 15).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 15.

Апісанне

На пешаходнай вуліцы Савецкай горада Гродна знаходзіцца помнік архітэктуры - Дом Левандоўскага. Будынак трохпавярховы мураваны, узведзены ў 19 стагоддзі. Належаў шляхцічу Левандоўскаму. У розныя часы тут размяшчаліся жылыя кватэры, крамы і розныя ўстановы: аптэчныя склады я.Маліноўскага, фотамайстэрня Гіршы Абрамовіча Шульнер–Дамбавіцкага, фотаатэлье Рубінштэйна, крама адзення «Бон–Тон».

Пасля вайны тут была кантора хлебакамбіната, бюро бытавых паслуг, абласная кантора адвакатаў і крама «Галантэя». Цяпер аптэка "Салус" і юрыдычная кансультацыя.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.02.2025

Гродна. Дом Левандоўскага.

У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай знаходзіцца шмат старадаўніх будынкаў і асабнякоў. Адзін з іх - гэта дом Левандоўскага. Будынак мураваны трохпавярховы, пабудаваны ў 1875-1885 гадах. Помнік узведзены ў стылі эклектыкі з элементамі класіцызму.


Першы будынак на гэтым месцы ў 1830-х гадах быў драўляным. У 1880-х дом ужо каменны, і гаспадаром маёмасці быў шляхціц I.Левандоўскі. У будынку таксама працавалі тры гандлёвыя крамы. У дакуменце 1910 года апісана, што дом"новы, трохпавярховы, крыты бляхай". Размяшчалася ў будынку шэсць вялікіх кватэр - у кожнай кухня і пяць пакояў.


У розныя гады тут працавалі крамы і ўстановы: аптэчныя склады Я.Маліноўскага, крама рускага кніжнага гандлю Міхайлаўскага і Крамкоўскага, фотамайстэрня Гіршы Абрамовіча Шульнер–Дамбавіцкага і фотаатэлье Рубінштэйна.

Падчас міжваеннай Польшчы ў 1937 годзе крама адзення "Бон-Тон".

Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут была кантора хлебакамбіната, бюро бытавых паслуг, абласная кантора адвакатаў і крама «Галантэя». Цяпер тут працуе аптэка "Салус" і юрыдычная кансультацыя.

Каментары