Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Вуліца Савецкая, дом 17.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 17.

Апісанне

На пешаходнай вуліцы Савецкай у горадзе Гродна ёсць помнік архітэктуры - будынак 19-га стагоддзя па адрасе вуліца Савецкая, дом № 17. Будынак складаецца з трох частак: дом № 17, дом № 17 а, дом № 17 б.
Дамы каменныя двухпавярховыя. Тут знаходзяцца крамы, установы і жылыя кватэры.

Пасля вайны ў будынку займаў памяшканне "Саюз савецкіх пісьменнікаў БССР" (Гродзенскі абласны філіял). Зараз тут працуюць кавярня і кандытарская «Амерыкана», клініка і медыцынская лабараторыя, а таксама фірма ландшафтнага дызайну «Райскі сад».

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.02.2025

Гродна. Вуліца Савецкая-17.

У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай знаходзіцца старадаўні будынак, помнік архітэктуры - гэта будынак пад нумарам 17, складаецца з трох частак.

Дом № 17 фасадам выходзіць на вуліцу Савецкую, а дамы № 17А і № 17Б – унутр двара дома № 17.


Будынак пад нумарам 17 пабудаваны ў 1811 годзе. Дом каменны двухпавярховы, прымыкае да дамоў пад № 15 і 19. Зараз тут працуюць кавярня і кандытарская «Амерыкана», клініка і медыцынская лабараторыя, а таксама фірма ландшафтнага дызайну «Райскі сад».


Да будынка № 17А праход праз арку дома № 17. Мае статус помніка архітэктуры. Двухпавярховы будынак 1895 года. Лічыцца тыпавым флігелем, які пабудаваны ў стылі эклектыкі. У гады міжваеннай Польшчы тут працавала фотаатэлье Хамуля. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку займаў памяшканне "Саюз савецкіх пісьменнікаў БССР" (Гродзенскі абласны філіял). Тут не раз бывалі вядомыя беларускія пісьменнікі Аляксей Карпюк і Васіль Быкаў.

Цяпер гэта жылы дом.


Будынак 17Б знаходзіцца ў двары дома № 17. Праход да яго праз арку. Будынак двухпавярховы. Узведзена ў 1820 годзе. Зараз тут працуе швейная атэлье.

Каментары