Знай свой край

Знай свой край

Гожа. Касцёл Пятра і Паўла.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Гожа.

0

22

18.02.2025

Апісанне

У Гродзенскім раёне ў мястэчку Гожа ёсць мураваны каталіцкі касцёл Пятра і Паўла. Храм узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі ў стылі неаготыкі. Галоўны фасад фланкіраваны шматяруснымі вежамі васьмярык на чацвярыку. Паміж вежамі трохкутны франтон. Будынак узведзены з бутавага камяня з выкарыстаннем ізюмнай кладкі. Інтэр'ер храма зальнага тыпу, які падзелены на тры нефа шасцю квадратнымі калонамі. Маецца цудадзейны абраз Маці Божай 16-га стагоддзя. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.81692401
Даўгата: 23.86299999

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

18.02.2025

Гожа. Касцёл Пятра і Паўла.

У цэнтры мястэчка Гожа Гродзенскага раёна знаходзіца мураваны каталіцкі касцёл Пятра і Паўла. Мястэчка вядомае з 13 стагоддзя. У 13 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага было ўласнасцю вялікага князя Вітаўта.


У 1494 годзе быў заснаваны першы каталіцкі прыход і пабудаваны драўляны каталіцкі касцёл. У 16 стагоддзі мястэчка перайшло да Мікалая Паца. Потым зноў уласнасць вялікага князя. У гэты час мястэчка налічвала каля 500 двароў і мела права магдэбургскае на самакіраванне. У сярэдзіне 17 стагоддзя ў час вайны паміж Рэччу Паспалітай, шведамі і Царствам Маскоўскім мястэчка і касцёл былі спалены.


 Пасля вайны Гожа і касцёл адбудавалі ў новым месцы. У храме быў цудадзейны абраз, які захаваўся да нашага часу. У час Паўночнай вайны мястэчка спалена шведамі і прыйшло ў поўны заняпад. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў складзе Расійскай імперыі Гродзенскага ўезда Гродзенскай губерніі. Напрыканцы 18 стагоддзя гаспадаром мясцовай сядзібы быў Юліян Сільвестровіч.


У 1862 – 1865 гадах ў мястэчку на месцы старога драўлянага храма пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Каля храма ўзведзена плябанія.


У часы Першай сусветнай вайны мястэчка моцна пацярпела ад абстрэлаў кайзераўскіх войск, але касцёл не закранула. У часы савецкай улады касцёл не зачыняўся. Пры святыне працуе прыхадскі музей. Вакол храма ўзведзена мураваная агароджа з бутавага камяня.

Каментары

Усяго каментароў: 0