Знай свой край

Знай свой край

Лойкі. Будынак гміны.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Лойкi

0

280

20.02.2025

Апісанне

У Гродзенскім раёне ёсць мястэчка Лойкі з мураваным будынкам гміны. Будынак узведзены ў часы Польскай дзяржавы ў 1927 годзе з жоўтай цэглы. У часы вайны ў памяшканні была нямецкая камендатура. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася школа і аптэка з амбулаторыяй. У апошнія гады будынак выстаўлялі на продаж і яго набыў прыватнік. Дом аднапавярховы з мансардай. Пабудаваны ў закапанскім стылі з элементамі неабарока і мадэрну.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.76840397
Даўгата: 23.75096956

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

20.02.2025

Лойкі. Будынак гміны.

У мястэчку Лойкі Гродзенскага раёна захаваўся да нашага часу будынак гміны. Мястэчка Лойкі зараз маюць статус аграгарадка. Знаходзяцца ў Сапоцкінскім сельскім савеце на поўнач ад Гродна. Пасля Ражскага міру ў 1921 годзе гэты край перайшоў да Польскай дзяржавы да 1939 года да прыходу савецкай улады.


 Мястэчка Лойкі сталі цэнтрам гміны ў Аўгустоўскім павеце Беластоцкага ваяводства Польскай рэспублікі. Гміна ў тыя часы ў Польшчы, гэта была наіменшая адміністратыўная адзінка, як зараз у нас сельскі савет. У Лойках у 1927 годзе пабудавалі адміністрацыйны будынак гміны. Будынак узведзены ў стылі неабарока, з элементамі закапанскага стылю і мадэрну. Дом атрымаўся падобны на старасвецкі палац шляхты эпохі Вялікіга княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.


У часы Другой сусветнай вайны будынак прыстасавалі пад камендатуру гітлераўскіх войск. Пасля вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася мясцовая сярэдняя школа, і ў тым ліку медыцынскія ўстановы – аптэка і амбулаторыя.


 Нейкі час памяшканне было без гаспадара і ў 2015 годзе будынак выставілі на продаж. Яго набыў прыватнік, а потым зноў выставілі на аўкцыён.

Дом аднапавярховы, мураваны з жоўтай цэглы. Мае мансарду. Цэнтральная частка вылучана двухпавярховым рызалітам.

Каментары

Усяго каментароў: 0