Селіванаўцы. Касцёл Праабражэння Гасподняга.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі раён, Селіванаўцы.
0
32
21.02.2025
Апісанне
У Гродзенскім раёне ў мястэчку Селіванаўцы пабудаваны каменны каталіцкі касцёл, які асвечаны ў гонар Праабражэння Гасподняга. Першы касцёл быў узведзены драўляны ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Новы каменны храм пабудаваны з цэглы і бутавага каменя ў стылі эклектыкі ў 19 стагоддзі ў перыяд Расійскай імперыі. У пачатку 20-га стагоддзя ў касцёле быў усталяваны арган, які захаваўся да нашага часу. Вакол храма ўзведзена каменная агароджа з бутавага каменя. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.81855079
Даўгата: 23.779497
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.02.2025
Селіванаўцы. Касцёл Перамянення Гасподняга.
У мястэчку Селіванаўцы Гродзенскага раёна пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл, які асвяцілі ў гонар Перамянення Гасподняга. Першы касцёл у мястэчку быў пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У 1775 годзе касцёл ужо ўзгадваецца ў дакументах, як філіял каталіцкай парафіі ў мястэчку Гожа.
Праз нейкі час з 1795 года парафія ў Селіванаўцы набыла сваю самастойнасць. Праз некалькі год драўляны касцёл быў знішчаны пажарам. Новы мураваны храм быў пабудаваны ў часы Расійскай імперыі ў 1840 годзе. Па іншым крыніцам касцёл будавалі ў перыяд 1865 – 1867 гадоў. Фундавала святыню графіня Сабалеўская.
Для храма ў пачатку 20 стагоддзя быў зроблены арган, які ўсталявалі ў храме пры ксянзы Шымане Варлака. У 1905 – 1908 гадах была пабудавана новая плябань пры ксянзы Мадзялеўскім. Для святыні мясцовы жыхар Ян Курчэўскі з вёскі Монькаўцы зрабіў з дрэва 14 скульптур.
У адным з касцёльных дакументаў запісана, што арган рэстаўравалі ў 1928 годзе.
Помнік у плане прамавугольны, накрыты двухсхільным дахам. Над апсідай дах вальмавы. Галоўны фасад мае трапецывідны франтон над якім надбудавана шматярусная вежа–званіца васьмярык на чацверыку. У інтэр'еры маецца тры нефа. Над уваходам ёсць хоры. Вакол храма ўзведзена мураваная агароджа.
Каментары
Усяго каментароў: 0