Знай свой край

Знай свой край

Грандзічы. Касцёл Святога Роха.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Грандзічская, 12 Б.

0

14

18.02.2025

Апісанне

На поўначы Гродна ёсць прыгарад Грандзічы, якое яшчэ некалькі год таму мела статус асобнага мястэчка, а зараз увайшло ў склад абласнога цэнтра. У 1910 годзе тут быў пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл Святога Роха. Святыню зачынілі ў савецкія часы і прыстасавлі пад склад. Перадалі вернікам у 1990 годзе.

Помнік узведзены ў стылі неаготыкі. Інтэр'ер мае зальны тып. Галоўны алтар неагатычны драўляны, асвечаны ў гонар Маці Божай Фацімскай. Над уваходам размяшчаюцца хоры. Вакол храма ўзведзена мураваная агароджа. Касцёл дзейнічае.
На захад ад мястэчка знаходзіца мелавы кар'ер.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.7201852
Даўгата: 23.81366812

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

18.02.2025

Грандзічы. Касцёл Святога Роха.

На поўначы Гродна ёсць мястэчка Грандзічы ў якім пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл Святога Роха. Зараз Грандзічы ўжо з'яўляюцца прыгарадам Гродна.


 Мястэчка ўпершыню ў гістарычных крыніцах сустракаецца ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі. У 18 стагоддзі манахі кармеліцкага манастыра ў Гродна пры дарозе з Гродна на Гожу пабудавалі драўляную каталіцкую капліцу. У 1845 годзе ў часы Расійскай імперыі капліца была далучана да парафіі фарнага касцёла.


  У 1910 годзе быў пабудаваны новы мураваны каталіцкі касцёл у Грандзічах. Храм асвяцілі ў гонар Святога Роха. Святыня ўзведзена па праекту архітэктара Вільгельма Срокі. У часы Польскай дзяржавы ў 1920-я гады храм быў залічаны да прыходу касцёла Францішка Ксаверыя ў Гродна.


 Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкія часы касцёл зачынілі і прыстасавалі пад склад. У 1990 годзе будынак перадалі каталіцкім вернікам і быў распачаты рамонт. У 1992 годзе ў храме скончаны рамонт і святыня пачала працаваць.


Помнік узведзены ў стылі неаготыкі. Гэта прамавугольны ў плане аб'ём з трансептамі пяцігранай апсідай. Над галоўным фасадам надбудавана невялікая чацверыковая вежа – званіца. 

Каментары

Усяго каментароў: 0