Знай свой край

Знай свой край

Пералом. Касцёл Капуцынаў.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі раён, пералом.

0

24

21.02.2025

Апісанне

У мястэчку пералом Гродзенскага раёна нядаўна пабудавалі невялікі драўляны касцёл Капуцынаў, які асвечаны ў гонар Раства Маці Божай і Святога Юрыя. Першы каталіцкі невялікі храм тут пабудавалі ў 18 стагоддзі. У 19 стагоддзі яго зачынілі. У пачатку 20-га стагоддзя капліцу адбудавалі, але яна згарэла падчас Першай сусветнай вайны. У 1921 годзе быў пабудаваны вялікі двухвежавы касцёл. У 1930-я гады ўзвялі манахі капуцыны трохпавярховы манастыр.

Усе будынкі перажылі вайну, але ў мірны час у 1950 – 1970–я гады святыню знеслі.
У 1995 годзе каля падмурка старога касцёла ўзведзены новы храм. У капліцу прыязджаюць служыць манахі капуцыны, якія носяць карычневы Хабіт з капюшонам, які падвязаны белай вяроўкай з трыма вузламі. Кожны з вузлоў азначае той манаскі зарок, якія манахі абяцалі пры уступленні ў склад ордэна: паслухмянасць, цнатлівасць і ўбогасць.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.89362688
Даўгата: 23.78535968

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

21.02.2025

Пералом. Касцёл капуцынаў.

На поўнач ад горада Гродна ёсць мястэчка Пералом на беразе ракі Нёман. Некалькі год таму тут пабудавалі сучасны каталіцкі касцёл каля падмуркаў старажытнага храма. На сённяшні дзень мястэчка зусім невялікае і з карэнных жыхароў тут засталося ўсяго некалькі чвалавек, а астатнія – гэта прыезжыя дачнікі.


 Упершыню Пералом узгадваецца ў пісьмовых крыніцах з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 14 стагоддзя. Тут быў узведзены драўляны замак, які ахоўваў дзяржаву ад агрэсіі Тэўтонскага ордэна. З 16 стагоддзя мястэчка ў складзе Трокскага ваяводства Гродзенскага павета. З 1569 года мястэчка залічана ў маёмасць караля. 

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 года ўвайшло ў склад Расійскай імперыі ў Гродзенскай губерніі.

Пасля Рыжскага міру 1921 года ўвайшло ў Польскую дзяржаву да 1939 года, калі прыйшла савецкая ўлада.


У 1742 годзе Аляксандр Пацей, які займаў пасаду кашталяна ў Троках, пабудаваў каталіцкую капліцу, якую асвяцілі ў гонар Нараджэння Маці Божай і Святога Юрыя. Адносіўся храм да парафіі ў мястэчку Гожа. У капліцы быў невялікі арган на пяць галасоў. У 19 стагоддзі капліцу зачынілі пасля анцірасійскага паўстання. У 1911 годзе святыню адбудавалі, але храм згарэў у час Першай сусветнай вайны.


На месцы капліцы ў 1921 годзе быў пабудаваны вялікі двухвежавы касцёл, які асвяціл, як і капліцу ў гонар Нараджэння Маці Божай і Святога Юрыя. Храм узведзены па фундацыі Міхала Гарацкевіча. У 1930–х гадах у касцёл прыйшлі манахі капуцыны, якія адбудавалі побач трохпавярховы будынак драўлянага манастыра. 

Пасля вайны ў часы СССР былі разабраныя спачатку будынкі плябані і манастыра. А ў 1970 – я гады знесены будынак касцёла.


У 1995 годзе побач з падмуркамі старога касцёла была ўзведзена драўляная капліца Нараджэння Маці Божай і Святога Юрыя. Ад старога касцёла застаўся толькі мураваны ганак і падмуркі будынка

Каментары

Усяго каментароў: 0