Знай свой край

Знай свой край

Зарачанка. Касцёл Нараджэння Маці Божай.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Зарачанка.

0

36

19.02.2025

Апісанне

У мястэчку Зарачанка Гродзенскага раёна ёсць мураваны каталіцкі касцёл, які пабудавалі ў часы Польскай дзяржавы ў пачатку 20 стагоддзя. Храм узвялі на грошы парафіян у 1937 годзе ў неагатычным стылі і асвяцілі ў гонар Нараджэння Маці Божай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкія часы касцёл зачынілі. У 1989 годзе касцёл вярнулі каталікам і быў праведзены рамонт. Насупраць касцёла ў Доме культуры ёсць унікальны музей беларускіх рушнікоў. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.73856208
Даўгата: 23.74429093

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

19.02.2025

Зарачанка. Касцёл Нараджэння Маці Божай.

Паміж Гродна і Сапоцкіным ёсць невялікая вёска Зарачанка з каменным Каталіцкім Касцёлам. Храм асвяцілі ў гонар Маці Божай Ружанцовай.


Назва мястэчка паходзіць ад мясцовай невялікай рачулкі Зарачанка, якая праз адзін кіламетр упадае ў Нёман.

У гэтым невялікім пасёлку ёсць некалькі гістарычных славутасцяў: абарончы форт пачатку 20-га стагоддзя эпохі Расійскай імперыі, маецца мясцовы краязнаўчы музей, і архітэктурнай дамінантай ўзвышаецца над наваколлем Каталіцкі Касцёл.


 У мясцовым Доме культуры размяшчаецца музей "Мелодыя рушніка", дзе сабрана вялікая калекцыя ручнікоў і пакрываў. Усяго калекцыя ручнікоў складае больш за 100 адзінак. Тут вам пакажуць і раскажуць пра ручнікі радзільныя, вясельныя, бытавыя і многія іншыя. Асобная экспазіцыя прысвечана ў музеі беларускім дыванам і покрывам. Тут сабрана ўнікальная калекцыя тых рэчаў, якія раней нашы бабулі ўручную выраблялі. Цяпер такія рэчы толькі прамысловыя, а ў музеі вам пакажуць арыгінальныя ручной працы.


Узвышаецца над мястэчкам аднавежавы касцёл. Храм знаходзіцца ў самым цэнтры Зарачанкі насупраць Дома культуры з музеем.

  Пасля Рыжскага міру 1921 года мястэчка ў складзе Польскай дзяржавы да 1939 года. У 1927 годзе быў створаны мясцовы каталіцкі прыход і пачалося будаўніцтва касцёла, сродкі на які збіралі самі парафіяне. У 1937 годзе новы храм асвяцілі. Быў зроблены заказ на выраб галоўнага алтара ў касцёл. Але пачалася Другая Сусветная вайна і алтар не паспелі зрабіць.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл закрылі ў 1962 годзе.

А ў 1989 годзе будынак зноў вернуты каталікам. Быў праведзены рамонт. У 1999 годзе былі зроблены бакавыя і галоўны алтар.

Каментары

Усяго каментароў: 0