Дубіна Юрздыцкая. Царква Святога Георгія
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Дубіна Юрздыцкая
Апісанне
Каля Валожына ёсць невялікая вёска Дубіна Юрздыцкая на ўскрайку якой пабудавана праваслаўная царква Святога Георгія. Храм узведзены ў 19 стагоддзі па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі з бутавага камяня. Складаецца будынак з чатырох асноўных частак. У савецкія часы царква была зачынена і часткова зруйнавана. У 1990- х гадах праведзены рамонт. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.12.2024
Дубіна Юрздыцкая. Царква Святога Георгія
Побач з Валожынам, зправа ад трасы Мінск – Вільнюс, знаходзіца невялікая вёска з незвычайнай назвай Дубіна Юрздыцкая. На ўскраіне мястэчка пабудавана мураваная праваслаўная царква, якая асвечана ў гонар Святого Геогія Пераможцы.
Будынак узведзены па тыпавому праекту ў 1868 годзе. Пасля падаўлення анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў сталі масава будаваць у гэтым краі невялікія тыпавыя праваслаўныя храмы. Як правіла, гэтыя цэрквы фінансавалі з дзяржаўнай казны. Вось такая ж царква і паўстала ў гэтым мястэчку.
У савецкія часы царква прыйшла ў заняпад і вежа–званіца на палову была зруйнавана.
Пасля развала Савецкага Саюза храм перадалі праваслаўным вернікам. Быў праведзены рамонт.
Помнік узведзены ў псеўда–рускім стылі з бутавага камяня. Складаецца будынак з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і паўкруглая апсіда. Над прытворам надбудавана вежа – званіца васьмярык над чацвярыком. Апошні ярус атынкаваны і прарэзаны чатырма окнамі з кілепадобным завяршэннем.
Трапезная накрыта двухсхільным дахам, а малітоўная зала чатырохсхільным. Над асноўным аб'ёмам васьмігранны барабан з цыбулінай.
Дэкаратыўны прыём аздаблення храма грунтуецца на спалучэнні белых атынкаваных частак з натуральным колерам камня.