Знай свой край

Знай свой край

Бухлічы. Царква Раства Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Бухлічы.

0

131

11.01.2025

Апісанне

Мястэчка Бухлічы знаходзіцца на самым поўдні Столінскага раёна. Першая царква тут была ўзведзена яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Праваслаўны драўляны храм Раства Багародзіцы некалькі разоў рамантаваўся і перабудоўваўся ў 19 – 20 стагоддзях. Будынак мае рысы псеўда – рускага стылю. Складаецца будынак з 4 асноўных частак. У інтэр'еры ёсць каштоўныя абразы 17 – 18 стагоддзяў. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 51.79833038
Даўгата: 26.76813157

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.01.2025

Бухлічы. Царква Раства Багародзіцы

На самым поўдні Столінскага раёна знаходзіцца невялікане мястэчка Бухлічы. Сярод Бухлічаў узвышаецца драўляная праваслаўная царква Раства Багародзіцы.

 Першае ўпамінанне аб царкве адносіцца да эпохі Вялікага Княства Літоўскага да 1777 года. У час вайны ў пачатку 1920 – х гадоў царква была моцна пашкоджана ад пажару. Пасля Рыжскага міру 1921 года Бухлічы апынуліся пад уладай Польскай дзяржавы.

У гэтыя часы ў 1928 годзе храм адрамантавалі. Царква працавала ўвесь час і ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і ў савецкія гады.

 У апошнія гады царкву значна аднавілі – быў праведзены капітальны рамонт: аднавілі купала, усталявалі окна і дзверы, памянялі дах. Царква ўзведзены ў псеўда – рускім стылі. Некаторыя даследчыкі адзначаюць, што уархітэктуры храма прысутнічаюць рысы канструктывізму.

Храм узведзены па кананічнай падоўжана – восевай кампазіцыі  з чатырох асноўных частак. Будынак складаецца з прытвора, трапезнай, малітоўнай залы і апсіды. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца васьмярык на чацвярыку. Да прытвора прыбудаваны ганак з казырком на двух слупах. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца двухярусны светлавы барабан васьмярык на чацвярыку, які завершаны – купалам – цыбулінай.

У інтэр'еры храма маецца іканастас з старажытнымі абразамі 17 – 18 стагоддзяў сярод якіх ёсць «Маці Божая Адзігітрыя», «Спас Пантакратар», «Мікалай Цудатворац» і іншыя. Таксама ёсць каштоўны экзэмпляр евангелля 18 стагоддзя.

Каментары

Усяго каментароў: 0