Ніжні Церабяжоў. Царква Святога Іллі
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Ніжні Церабяжоў.
0
131
12.01.2025
Апісанне
У мястэчку Ніжні Церабяжоў Столінскага раёна ёсць драўляная царква Святога Іллі. Мястэчка знаходзіцца на самым поўдні раёна і таму сюды мала хто прыязжае. Тут захаваўся парк, які належыў роду Алешаў разам з неагатычным палацам. Сам палац не захаваўся, а парку нададзены статус помніка прыроды. Царква Святога Іллі пабудавана ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Па некаторым дадзеным храм узведзены ў часы Расійскай імперыі. Але па архітэктуры бачна, што храм старадаўні, узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства з рысамі барока. Царква ў савецкія часы была зачынена. Пасля развала СССР будынак вярнулі вернікам і праведзены рамонт. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 51.82435459
Даўгата: 26.72326178
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.01.2025
Ніжні Церабяжоў. Царква Святога Іллі
На самым поўдні Столінскага раёна ёсць два мястэчка: Ніжні і Верхні Церабяжоў.
Мястэчка Ніжні Церабяжоў упершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1558 годзе. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай з 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У перыяд імперыі была пабудавана сядзіба Алешаў з неагатычным палацам. Будынак не захаваўся да нашага часу. Але ёсць парк з возерам. Парк мае статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння. Царква Святога Іллі ўпершыню ўпамінаецца ў дакументах у 1780 годзе. Па некаторым звесткам вядома, што храм належыў першапачаткова ўніяцкім вернікам. Затым храм упамінаецца ў дакументах у 1872 годзе. Пасля Вялікай Айчыннай вайны царква была зачынена на доўгі час і адчынены толькі ў 1988 годзе. У 1993 годзе каля царквы была пабудавана драўляная званіца. З 1999 года па 2015 год былі выкананы рамонтныя працы ў царкве: замянілі вокна, ганак, адрамантаваны дах.
Царква з'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам, які завершаны невялікай цыбулінай. Каля царквы захавалася некалькі магіл святароў.
Каментары
Усяго каментароў: 0