Брылі. Мемарыял, прысвечаны падзеям лістапада 1812 года.
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Мінская вобл., Барысаўскі р., Брылі.
0
256
13.11.2024
Апісанне
Падзеі вайны 1812 года адбываліся на тэрыторыі Беларусі з самага яе пачатку і да канца вайны. Адна з самых вялікіх бітваў гэтай вайны прайшла ў лістападзе 1812 года пад Барысавым каля вёсак Студзёнкі і Брылі. Менавіта тут французскі імператар Напалеон Банапарт праводзіў пераправу сваіх войскаў праз раку Бярэзіну на правы бераг. У выніку чаго Напалеону ўдалося пазбегнуць акружэння і вывесці сваю гвардыю.
На полі каля вёскі Брылі быў створаны мемарыял. Кожны год праводзіцца ваенная рэканструкцыя тых падзей з удзелам прафесійных ваенных клубаў.
Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.31231142
Даўгата: 28.35390093
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.11.2024
Брылі. Мемарыял, прысвечаны падзеям лістапада 1812 года
На тэрыторыі Беларусі падчас вайны з Напалеонам у 1812 годзе адбываліся многія вельмі істотныя гістарычныя падзеі. Падчас адступлення французскіх войскаў у лістападзе 1812 года пад Барысавам праз раку Бярэзіну была створана пераправа каля вёсак Студзёнка і Брылі.
Гэты кірунак каля горада Барысава ў складзе рускіх войскаў абараняў адмірал Чычагаў. Але Напалеону дзякуючы ўдаламу манеўру ўдалося падманець Чычагава, які падумаў, што французы будуць перапраўляць свае войскі на поўдзень ад Барысава і туды накіраваў свае асноўныя сілы. У той жа час французы пачалі ўзводзіць на поўнач ад Барысава 2 Масты. І па гэтай пераправе 26-27 лістапада Напалеон перавёў на правы бераг на захад ракі Бярэзіны сваю гвардыю, асноўную баяздольную частку войскаў. Сам імператар пераправіўся 27 лістапада. Адмірал Чычагаў, калі зразумеў сваю памылку, то атакаваў сваімі войскамі французаў, але Напалеону ўдалося выйсці з гэтай складанай сітуацыі і адступіць на Смаргонь. Пры адступленні Напалеон загадаў знішчыць Масты раніцай 29 лістапада.
У выніку гэтай бітвы на Бярэзіне, якую палкаводцы і гісторыкі параўноўваюць па маштабе з бітвай Барадзіно, Напалеон страціў дзясяткі тысяч салдат і афіцэраў, а таксама грамадзянскіх асоб – забітымі і параненымі. Але Напалеону ўдалося вывесці сваю асноўную частку войскаў.
Пасля гэтай пераправы Напалеона, які здолеў падмануць адмірала Чычагава, пайшла вядомая прымаўка ў расійскім грамадстве:»Кутузаў – выратаваў Расію, Вітгенштэйн – выратаваў Пецярбург, а адмірал Чычагаў – выратаваў Напалеона".
З часам на полі каля вёскі Брылі быў пабудаваны мемарыял. А ў апошнія гады кожны лістапад на Брылеўскім полі адбываецца рэканструкцыя тых трагічных і гераічных падзей з удзелам прафесійных клубаў.
Каментары
Усяго каментароў: 0