Знай свой край

Знай свой край

Зембін. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Зембін.

0

275

24.10.2024

Апісанне

Аграгарадок Зембін Барысаўскага раёна вядомы з 16-га стагоддзя. Да нашых дзён тут захавалася некалькі архітэктурных помнікаў. У цэнтры мястэчка знаходзяцца руіны каталіцкага касцёла, сінагога, праваслаўная царква і Музей народнай славы з выставай карцін вядомай мастачкі Надзі Хадасевіч-Лежэ.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы пабудаваны ў 19 стагоддзі. Цяпер ён знаходзіцца ў аварыйным стане.

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.36192119
Даўгата: 28.21932913

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

24.10.2024

Зембін. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы.

Першы касцёл у мястэчку Зембін быў пабудаваны ў 1609 годзе, а ў 1640 годзе ашмянскім падкорміем Адамам Саковічам быў заснаваны каталіцкі манастыр дамініканаў. Пры кляштары была школа і бібліятэка. У 1790 г. касцёл згарэў, і пачалося будаўніцтва цаглянага храма.


Новы касцёл быў узведзены ў пачатку 19-га стагоддзя ў стылі барока з элементамі класіцызму. Будынкі моцна пацярпелі падчас вайны 1812 года. А пасля антырускага паўстання 1830-1831 гадоў касцёл закрылі. Каталіцкі храм быў ізноў адчынены толькі ў пачатку 20 стагоддзі. Ён быў адноўлены да рэвалюцыі і зноў зачынены ў гады Савецкага Саюза. Паступова помнік архітэктуры прыйшоў у заняпад і зараз ад яго засталіся толькі руіны.


Касцёл пабудаваны ў стылі барока з элементамі класіцызму. Будынак меў тры нефы з паўкруглай апсідай. Пакрыта двухсхільным дахам. На галоўным фасадзе - баракальны фігурны франтон. У нішы франтона ўстаноўлена скульптура Божай Маці.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы знаходзіцца ў аварыйным стане і патрабуе рэстаўрацыі. Некалькі гадоў таму частка правай сцяны каля фасада абрынулася, і касцёл быў абнесены агароджай.

Каментары

Усяго каментароў: 0