Здзітава. Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона».
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Здзітава.
0
90
26.01.2025
Апісанне
У Бярозаўскім раёне ў мястэчку Здзітава ёсць мемарыяльны комплекс пад назвай «Здзітаўская абарона». Мемарыял быў створаны ў 1975 аўтарамі архітэктарам В. Пакам і скульптарам В. Кліменка. Вясной 1944 года гітлераўскія захопнікі перабросілі ў гэты раён вялікія воінскія фарміраванні для барацьбы з партызанскім рухам: выкарыстоўваліся танкі і бронемашыны з авіяцыяй. Але партызаны здолелі выстаяць і партызанскую зону гітлераўцам знішчыць не ўдалося.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.4235389
Даўгата: 25.25578767
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
26.01.2025
Здзітава. Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона».
У мястэчку Здзітава Бярозаўскага раёна створаны мемарыяльны комплекс, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны пад назвай «Здзітаўская абарона».
У склад мемарыяла ўваходзіць гармата, сцяна-стэла з імёнамі загінуўшых, трохгранны блок з лаўровым вянком і скульптура Партызана.
Падчас вайны недалёка ад Здзітава знаходзіліся ў Спораўскіх балотах партызанскія атрады. У тым ліку тут размяшчаліся штаб Брэсцкага партызанскага руху - Брэсцкі падпольны абкам Камуністычнай партыі. Тут таксама працавалі рэдакцыі абласной і раённай газет "Зара" і "Полымя".
Увесну 1944 года гітлераўскія захопнікі перакінулі ў гэты раён вялікія воінскія фарміраванні для барацьбы з партызанскім рухам. У тым ліку выкарыстоўваліся танкі і бронемашыны з авіяцыяй.
Трэцяга красавіка гітлераўцы пачалі наступ. Партызаны і каля 10 тысяч мірнага насельніцтва апынуліся ў акружэнні. Калі ў партызан скончыліся боепрыпасы, было прынята рашэнне адысці на другую лінію абароны. Гітлераўцам не ўдалося ліквідаваць партызанскую зону. Захопнікі падчас гэтай карнай аперацыі страцілі забітымі і параненымі 600 чалавек.
У гонар гэтых гераічных падзей у 1975 годзе быў створаны мемарыяльны комплекс, аўтарамі якога з'яўляюцца Архітэктар У.Пак і скульптар У. Кліменка.
Каментары
Усяго каментароў: 0