Вялікія Чучавічы. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Лунінецкі район, Вялікія Чучавічы.
Апісанне
У мястэчку Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна ёсць незвычайны пяціглавы драўляны праваслаўны храм. Мястэчка ўпершыню ўпамінаецца ў 16 стагоддзі і ў гэтыя часы Вялікага Княства Літоўскага быў пабудаваны першы храм пра які звестак не засталося. Новая драўляная праваслаўная царква была пабудавана ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі па фундацыі князя Пятра Вітгенштэйна. Царква складаецца з 4 асноўных частак. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.01.2025
Вялікія Чучавічы. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы
Мястэчка Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна маюць драўляную праваслаўную царкву Пакрава Прасвятой Багародзіцы 19 стагоддзя.
Упершыню мястэчка ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі, калі ўваходзіла ў склад Пінскага павета Брэсцкага ваяводства і належыла Віленскаму ваяводзе Мікалаю Радзівілу.
У другой палове 19 стагоддзя працавала царкоўна – прыхадское вучылішча і царкоўна – прыхадская апека, дзе дапамагалі інвалідам, хворым і сіратам. У 1886 годзе было 58 двароў і 530 жыхароў.
У 1851 годзе ў цэнтры мястэчка была пабудавана драўляная Пакроўская царква па фундацыі князя Вітгенштэйна. Раней у мястэчку таксама існавала царква, якая была знішчана пажарам у сярэдзіне 19 стагоддзя. У 1908 годзе да царквы прыбудавалім вежу – званіцу з 4 званамі па 5, 2, 2 і палтара пуда кожны. Абагрэву пячнога ў храме не было. Плошча храма 35 квадратных сажней.
Іканастас быў драўляны двухярусны з 13 абразамі, якія напісаны на халсце. Мелася з царкоўных рэчаў пасарэбраныя сасуды, два крыжы – медны і пазалочыны, жэсцяное панікадзіла і іншыя рэчы. Пры царкве было прыпісана пяць бліжэйшых вёсак. Пры царкве быў архіў, дзе частка дакументаў са старой царквы. Па штату 2 святара: настаяцель храма і псаломшчык. Даход царквы ў год складаў 30 рублёў. Мелася зямля пры храме пахатная, сенакос і лес з сядзібай царкоўнай з гаспадарчымі пабудовамі.
Царква пабудавана з трох зрубаў і складаецца з 4 асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над асноўным аб'ёмам надбудавана 5 невялікіх купалоў – цыбулін на васьмігранных барабанах.