Знай свой край

Знай свой край

Будча. Царква Праабражэння Гасподняга

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Ганцавіцкі район, Будча.

0

144

15.01.2025

Апісанне

У мястэчку Будча Ганцавіцкага раёна на мясцовых могілках узведзена праваслаўная царква Праабражэння Гасподняга. Першая царква ў Будчы пабудавана ў 17 стагоддзі і належыла ўніятам. У 1896 годзе ўзведзена Праабражэнская царква. Храм пабудаваны ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. У інтэр'еры ёсць некалькі абразоў 19 стагоддзя. Царква ў апошнія гады адрамантавана. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.75945432
Даўгата: 26.84358537

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.01.2025

Будча. Царква Праабражэння Гасподняга

У Ганцавіцкім раёне ў мястэчку Будча ёсць драўляная праваслаўная царква 19 стагоддзя. Храм размяшчаецца на мясцовых могілках у цэнтры мястэчка.

Будча ўпершыню ўпамінаецца ў 1515 годзе ў часы Вялікага Княства Літоўскага, калі мястэчка набыў князь Пінскі Фёдар Іванавіч. Першая царква ўзгадваецца ў 1623 годзе, калі храм асвяціў мітрапаліт Іосіф Руцкі. Царква належыла ўніяцкім вернікам.

Пазней мястэчка становіцца ўласнасцю князя Радзівіла. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай  Будча пераходзіць у склад Расійскай імперыі. У 19 стагоддзі пасля забароны ўніі царква з прыхаджанамі перайшлі ў праваслаўную веру.

 Напрыканцы 19 стагоддзя была пабудавана Спаса – Праабражэнская царква, дзе  служыў Фёдар Навіцкі, дзед акадэміка Яўхіма Карскага. Храм узведзены ў 1896 годзе на тым самым месцы, дзе калісці быў старажытны храм. Царква пабудавана ў традыцыях драўлянага народнага дойлідсства. У плане будынак мае цэнтрычную крыжова – купальную кампазіцыю. Складаецца з пяці зрубаў. Асноўны аб'ём кубападобны завершаны васьмігранным барабанам і высокім шматграным шатром. Прытвор накрыты двухсхільным дахам. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана апсіда. У інтэр'ёры ёсць некалькі абразоў 19 стагоддзя і ў тым ліку «Дабравешчанне», «Святая Троіца», «Уваход Гасподні ў Іерусалім» і іншыя. Царква ў апошнія гады адрэстаўравана

Каментары

Усяго каментароў: 0