Знай свой край

Знай свой край

Чудзін. Царква Святога Георгія.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Ганцавіцкі район, Чудзін.

0

117

15.01.2025

Апісанне

У мястэчку Чудзін Ганцавіцкага раёна ёсць невялікая драўляная царква Святога Георгія. Мястэчка вядома з 16 стагоддзя і ў часы Вялікага Княства Літоўскага належыла Радзівілам. У перыяд Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі на мясцовых могілках была пабудавана царква ў гонар Святога Георгія. Храм пабудаваны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. У савецкі час царква была зачынена. Мае статус помніка архітэктуры. Складаецца з трох асноўных частак. Царква адрамантавана. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.72645735
Даўгата: 26.97251988

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.01.2025

Чудзін. Царква Святога Георгія

У мястэчку Чудзін Ганцавіцкага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Георгія.

 Само мястэчка Чудзін вядомае з гістарычных крыніц з 16 стагоддзя і належыла ў тыя часы князю Радзівілу. У 1867 годзе ў Чудзіне на мясцовых могілках была пабудавана драўляная царква Святога Геогія. У 1880 – я гады ў Чудзіне было ўсяго 39 двароў і 349 жыхароў, а ў пачатку 20 стагоддзя 118 двароў і 790 жыхароў.

 Пасля Рыжскага міру 1921 года мястэчка ўваходзіла ў склад Лунінецкага павета Палескага ваяводства. І ў гэты час ў Чудзіне было ўжо 182 дома і 994 жыхара сярод якіх 928 беларусаў, 43 паляка і 23 яўрэя. Пасля Вялікай Айчыннай вайны нейкі час царква яшчэ працавала, але потым была зачынена.

Пасля развала Савецкага Саюза царкву перадалі праваслаўным вернікам і быў праведзены рамонт. Зімой 1992 года храм пачаў працаваць. Царква складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Асноўны аб'ём накрыты двухскатным дахам. Перад царквой пабудавана драўляная вежа – званіца. Царква адрамантавана і тэрыторыя каля храма добраўпарадкавана.

Каментары

Усяго каментароў: 0