Вялікія Круговічы. Царква Святога Георгія.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Ганцавіцкі район, Вялікія Круговічы.
Апісанне
У мястэчку Вялікія Кругавічы знаходзіцца драўляная праваслаўная царква Святога Георгія. Храм пабудаваны ў 18 стагоддзі за сродкі Ксаверыя Абуховіча і спачатку належыў уніяцкім вернікам, а потым перайшоў да праваслаўных. Царква ўзведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. У інтэр'еры маецца іканастас з старажытнымі абразамі. Каля царквы пабудавана драўляная вежа–званіца. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
15.01.2025
Вялікія Круговічы. Царква Святога Георгія
Мястэчка Вялікія Круговічы знаходзіцца за 15 кіламетраў на ўсход ад раённага цэнтра Ганцавічы. У мястэчку ёсць драўляная праваслаўная царква 18 стагоддзя Святога Георгія, сядзіба Абуховічаў і капліца – пахавальня роду Абуховічаў 18 стагоддзя.
Царква Святога Георгія пабудавана ў цэнтры мястэчка па фундацыі Ксаверыя Абуховіча ў 1771 годзе. Храм першапачаткова належыў уніяцкім вернікам, а потым у часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі перайшоў да праваслаўных вернікаў. У інтэр'еры маецца двухярусны іканастас з 17 абразамі. Сярод абразоў ёсць такія, як «Прасвятая Багародзіца», «Марыя Егіпецкая», «Архангел Гаўрыіл», «Святы Мікалай Цудатворац» і іншыя.
Царква пабудавана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца васьмігранны барабан, які завершаны шматграным шатром.
Перад царквой узведзена драўляная вежа – званіца. Царква адрамантавана ў апошнія гады.
У 1864 годзе мястэчка наведаў вядомы расійскі гісторык і мастак Дзмітрый Струкаў (1828 – 1899), які пакінуў малюнак царквы.