Знай свой край

Знай свой край

Беражна. Царква Маці Божай Казанскай

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Беражна.

0

63

06.02.2025

Апісанне

У мястэчку Беражна Карэлічкага раёна пабудавана мураваная царква Маці Божай Казанскай. Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі на ўскрайку мястэчка на мясцовых могілках. Магчыма, што храм першапачаткова належыў уніятам. Царква адрамантавана ў апошнія гады. Храм дзейнічае. Перад царквой мураваная брама і агароджа. У мястэчку таксама ёсць помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.56193725
Даўгата: 26.51140306

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.02.2025

Беражна. Царква Маці Божай Казанскай.

У Карэліцкім раёне ў мястэчку Беражна ёсць каменная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Казанскай Маці Божай.

Упершыню мястэчка згадваецца ў гістарычных крыніцах у 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага.

У гэтыя часы Беражна належала маршалку дворнаму Юрыю Ільінічу. Мястэчка адносілася да маёнтка Мір. На рацэ Нёман мелася прыстань, дзе размяшчаліся склады для тавараў. Было ў складзе Мірскага графства ў 17 – 18 стагоддзях. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай увайшло ў склад Расійскай імперыі. Уваходзіла ў Навагрудскі павет Мінскай губерні.


На ўскраіне мястэчка ў 19 стагоддзі была пабудавана каменная царква Маці Божай Казанскай. Ёсць дзве версіі пабудовы храма. Першая версія нам кажа, што царква была перабудавана з ранейшага каменнага храма, магчыма ўніяцкага, пасля падаўлення антырасійскага паўстання 1863 - 1864 гадоў.

Па іншай версіі – купцы, якія праязджалі праз мястэчка, захацелі тут пабудаваць праваслаўны храм і выдаткавалі сродкі на ўзвядзенне храма.

Храм складаецца з двух асноўных частак: бабінца і малітоўнай залы.

Каментары

Усяго каментароў: 0