Знай свой край

Знай свой край

Зарэчча. Царква Пятра і Паўла

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Зарэчча.

0

56

07.02.2025

Апісанне

У мястэчку Зарэчча Карэліцкага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Пятра і Паўла. Храм знаходзіцца на мясцовых могілках і пабудаваны ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Помнік створаны ў традыцыях беларускага драўлянага народнага дойлідства. Храм складаецца з малітоўнай залы і апсіды. Перад царквой драўляная званіца са звонам. У савецкія часы царква была зачынена і з 1991 года святыня зноў пачала працаваць. У апошнія гады будынак быў адрамантаваны.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.5360232
Даўгата: 26.4171823

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.02.2025

Зарэчча. Царква Пятра і Паўла

Паміж мястэчкамі Турэц і Мір з лева ад трасы знаходзіцца ў Карэліцкім раёне невялікая вёска Зарэчча. У Зарэччы на мясцовых могілках пабудавана драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Пятра і Паўла.

Помнік узведзены ў традыцыях беларускага народнага драўлянага дойлідства. Храм узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1858 годзе з драўлянага бруса. Царква ў тыя часы была прыпісана да Узнясенскай царквы ў мястэчку Ярэмічы.

 У савецкія часы пасля Вялікай Айчыннай вайны храм быў зачынены. У апошнія гады існавання СССР святыню перадалі праваслаўным вернікам і быў распачаты рамонт. У 1991 годзе храм быў адноўлены.

 Царква мае ў плане прамавугольную канструкцыю. Складаецца будынак з двух асноўных архітэктурных частак: малітоўная зала і апсіда. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам.  Галоўны фасад плоскасны, завершаны трохвугольным франтонам. Перад храмам узведзена двухярусная драўляная званіца, якая мае шатровае чатырохскатнае завяршэнне. На званіцы маецца звон. Царква і званіца ў апошнія гады адрамантаваныя.

Каментары

Усяго каментароў: 0