Знай свой край

Знай свой край

Заполле. Сядзіба Плятэраў

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Заполле, вул. Паркавая.

0

168

31.12.2024

Апісанне

У прыгарадзе горада Пінска ў мястэчку Заполле ёсць незвычайная шляхецкая сядзіба пачатку 20 стагоддзя. Заполее вядома з 16 стагоддзя і належыў тутэйшы маёнтак розным вядомым беларускім магнатам і дзеячам: Вішнявецкім, Друцкім – Любецкім і іншым прадстаўнікам. Да 1939 года тут гаспадарылі Плятэры, якія вядуць свой радавод з 13 стагоддзя. Бываў тут і апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У Міжваенны перыяд у 1920 – я гады у маёнтку Плятэры пабудавалі новы драўляны палац, які дайшоў да нашага часу. Будынак пабудаваны ў цэнтры старажытнага парка ў якім ёсць векавыя дубы якім ужо недзе па 200 год.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Батанічны

Батанічны

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.15020456
Даўгата: 26.08277577

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

31.12.2024

Заполле. Сядзіба Плятэраў

Калі будзеце ехаць у горад Пінск з трасы М – 10 Брэст – Гомель, то з правага боку ў прыгарадзе будзе мястэчка Заполле. Гэта ўжо прыгарад Пінска, але юрыдычна лічыцца вёска Заполле Пінскага раёна. У цэнтры мястэчка знаходзіца сядзіба Плятэраў. З вуліцы Пінскай павярніце на вуліцу Паркавую і едце да канца вуліцы і з права пабачыце парк, дзе можна паставіць сваю машыну і прагуляцца па парку і падыйсці да палаца.

Упершыню Заполле ўпамінаецца ў 15 стагоддзі і належыла ў тыя часы Тышковічам. У 16 стагоддзі гэта было ўладанне пінскага старасты Каспара Івановіча, а затым Вішневецкіх. У 17 стагоддзі тут гаспадараць князья Друцкія – Любецкія, потым перайшло да Пуслоўскіх. Апошні кароль Рэчы Паспалітай і Вялікі Князь Літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі наведаў сядзібу ў 1784 годзе, для якога быў арганізаваны ўрачысты прыём. З 1872 года сядзіба, як прыданае Генавефы Пуслоўскай перайшло да графа Плятэра. Пасля Першай сусветнай вайны Мар'ян Стэфан Вандалін Плятэр зрабіў Заполле цэнтрам сваіх уладанняў. Пасля Рыжскага міру 1921 года Плятэр быў тут гаспадаром да 1939 года.

 У гэты міжваенны перыяд быў пабудаваны новы палац. Будынак драўляны, аднапавярховы, пабудаваны ў традыцыях сядзібных пабудоў мяжы 18 – 19 стагоддзяў з элементамі барока і класіцызму. Вакол палаца размяшчаецца старажытны пейзажна - рэгулярны парк у якім ёсць старыя дубы якім па 200 год.

Каментары

Усяго каментароў: 0