Жыровічы. Царква Святога Георгія
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., слонімскі район, Жыровічы.
0
46
13.02.2025
Апісанне
У мястэчку Жыровічы Слонімскага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква Святога Георгія. Храм узведзены на пагорку на мясцовых старажытных могілках. Помнік пабудаваны ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры, які створаны ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. Верагодна, што храм першапачаткова належыў уніяцкім вернікам. Царква дзейнічае. Каля царквы на могілках захавалася мноства старажытных пахаванняў і надмагільных помнікаў.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.01943568
Даўгата: 25.34030676
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.02.2025
Жыровічы. Царква Святога Георгія
У мястэчку Жыровічы Слонімскага раёна знаходзіцца вядомы праваслаўны манастыр і духоўная смінарыя. Усе госці і турысты, які прыязжаюць у мястэчка таксама наведваюць мясцовую крыніцу і купель. У манастыры так шмат захавалася помнікаў і святыняў, што амаль ніхто не заўважае па шляху да манастыра і купелі драўляную царкву 18 стагоддзя.
Царква Святога Георгія пабудавана на мясцовых могілках на ўзвышшы ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Храм быў узведзены ў пачатку 18 стагоддзя. У 19 стагоддзі ў храме быў пахаваны паплечнік апошняга ўніяцкага мітрапаліта Іосіфа Сямашкі пратаірэй Плакіда Гаўрылавіч Янкоўскі. Над яго магілаю ў сцяне была чугунная пліта з датай жыцця святара «1810 – 1872».
Верагодна, што царква, як і манастыр калісці, першапачаткова належыла ўніяцкім вернікам. Царква мае вельмі простую архітэктуру і з'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства.
Будынак адназрубны, мае ў плане прамавугольны аб'ём да якога прыбудавана шматгранная апсіда. Будынак накрыты двухсхільным дахам. На галоўным фасадзе ўзвышаецца трапецывідны франтон. Над франтонам знаходзіцца невялікая чацверыковая вежачка з фігурным баракальным купалам.
Каментары
Усяго каментароў: 0