Знай свой край

Знай свой край

Жырмуны. Сядзіба Радзівілаў.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р., Жырмуны.

0

242

06.12.2024

Апісанне

Як ехаць з Ліды на Воранава, ёсць 2 вёскі Жырмуны. Першае маленькае мястэчка Жырмуны злева ад трасы, калі пад'едзеце да вёскі Вялікае Сяло. Павярніце налева і едзце да канца Жырмуноў і прыедзеце да велічных мураваных руінаў.

Гэта парэшткі сядзібы Радзівілаў 18 стагоддзя. Тут было пабудавана 2 афіцыны, брама, гаспадарчыя пабудовы і парк. Да нашага часу засталіся часткова брама і афіцына. Будынкі занядбаныя. Калі праедзеце па трасе да наступнага мястэчка Жырмуны, то там пабачыце драўляны касцёл, які фундавалі Радзівілы ў 18 стагоддзі. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Батанічны

Батанічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.99352436
Даўгата: 25.19356355

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.12.2024

Жырмуны. Сядзіба Радзівілаў

Каля мястэчка Жырмуны ёсць парэшткі сядзібы магнатаў Радзівілаў.

Спачатку Жырмуны належыў роду Завішаў. У 1710 годзе Барбара Завіша выйшла замуж за Мікалая Фаўстына Радзівіл і сядзіба перайшла да Радзівілаў у якасці пасага. Наступным гаспадаром быў іх сын Станіслаў Радзівіл (1722 – 1787) – дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага, генерал – лейтэнант. Разам са сваёй жонкай Каралінай з роду Пацеяў, фундаваў пабудову каталіцкага касцёла ў вёсцы Жырмуны Адшукання Святога Крыжа, які захаваўся да нашага часу.

У другой палове 18 стагоддзя Станіслаў Радзівіл пабудаваў палацава – паркавы комплекс. Была ўзведзена мураваная ўязная брама, дзве афіцыны ў стылі класіцызму. Гаспадарчыя пабудовы і пасаджаны парк. Паўднёва – усходнюю афіцыну, якую займалі самі Радзівілы, была з прыгожа аздобленымі інтэр'ерамі. У другой афіцыне з паўночна – заходняй часткі - пражывала прыслуга магнатаў. А сам палац так і не пачалі будаваць з за смерці князя Радзівіла.

 У часы Першай сусветнай вайны сядзіба была разрабавана. Таксама моцна пацярпелі пабудовы ў 1939 года ў час пераходу гэтых земляў ад Польшчы да Савецкай Беларусі.

Да нашага часу засталася мураваная брама і частка афіцыны, з левага боку ад брамы, дзе жылі Радзівілы. Правы флігель амаль цалкам знішчаны, дзе была капліца, бібліятэка, кухня і аранжарэя. Ёсць некалькі старых дрэў ад парка. І крыху далей засталіся парэшткі мураванай капліцы ў выглядзе калоны.  Будынкі знаходзяцца ў аварыйным стане.

Каментары

Усяго каментароў: 0