Ліда. Гісторыка – мастацкі музей.
Музей
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ліда, вул. Перамогі, 37 А.
0
243
08.12.2024
Апісанне
У цэнтры горада Ліда ёсць «Гісторыка – мастацкі музей», які бярэ свой пачатак з 1939 года. Музей некалькі разоў мяняў сваё памяшканне і свой статус. А з 1999 года знаходзіцца ўжо ў сучасным будынку па вуліцы Перамогі 37 А. У музеі ёсць экспазіцыя пастаянная і часовая. У экспазіцыі прадстаўлены старажытныя выданні, абразы, народныя строі, археалагічныя знаходкі з раскопак і многае іншае. Вялікую значнасць мае выстава, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Вэб сайт:
http://lida.museum.by/beКатэгорыі

Экспазіцыя

Гістарычнае

Батанічны

Заалагічны

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.89144392
Даўгата: 25.2959703
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
08.12.2024
Ліда. Гісторыка – мастацкі музей
Пачынае сваю гісторыю музей з мая 1939 года, як музей Польскага краязнаўчага таварыства. У 1941 годзе ў студзені месяцы музей пачаў сваю працу, як абласны гісторыка – краязнаўчы. У чарговы раз музей быў адчынены ў 1959 годзе, як краязнаўчы музей. Пад установу быў выдзелены будынак былога касцёла піяраў Святога Іосіфа. Потым музей перавялі ў прыбудову касцёла, бо ў цэнтральнай частке размясціўся планетарый. У 1999 годзе пад музей перадалі новы будынак, дзе раней размяшчалася мастацкая галерэя і краязнаўчы музей і мастацкая галерэя былі аб'яднаныя ў гісторыка–мастацкі музей.
У экспазіцыі прадстаўлены археалагічныя знаходкі з Лідскага замка і старажытных паселішчаў, старадаўнія кнігі і абразы. У пастаяннай экспазіцыі «Сучаснае мастацтва краю» прадстаўлены вырабы шклозавода «Нёман» з Бярозаўкі, распавядаецца пра мастакоў і скульптараў Лідчыны. Экспазіцыя «Прырода Лідчыны» прапануе пазнаёміца з разнастайным і непаўторным светам прыроды Прынёманскага краю.
У апошнія гады была аформлена часовая экспазіцыя «Вайна. Перамога. Памяць», дзе распавядаецца пра генацыд беларускага народа, пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
У верасні 2010 года прайшло адкрыццё Дома Валянціна Таўлая, дзе створаны мемарыяльны пакой пісьменніка. Лідскі замак таксама – гэта філіял музея, дзе ў 2017 годзе адчынілася экспазіцыя «Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і постаці».
Каментары
Усяго каментароў: 0