Крупава. Касцёл Святой Троіцы.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р., Крупава.
0
282
07.12.2024
Апісанне
У мястэчку Крупава, што ў Лідскім раёне, прама на шляху, які вядзе праз вёску, узвышаецца мураваны касцёл Святой Троіцы. Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 15 стагоддзі. Мураваны будынак узвялі за часам Польскай дзяржавы ў 1928 годзе ў неараманскім стылі з рысамі неаготыкі. Касцёл трохнефны аднавежавы. У храме 3 алтары: галоўны Святой Троіцы з скульптурамі Святога Юзафа і Маці Божай, а на другім ярусе алтара – абраз з выявай Святога Антонія. Бакавыя алтары ў гонар Маці Божай Вастрабрамскай і Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.92977242
Даўгата: 25.19883215
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.12.2024
Крупава. Касцёл Святой Троіцы
На шляху паміж Лідай і мястэчкам Радунь ёсць невялікая вёска Крупава. Прама ўздоўж дарогі ў Крупава ўзвышаецца мураваны касцёл Святой Троіцы.
Першы касцёл у гэтым мястэчку быў заснаваны яшчэ ў 15 стагоддзі. Грошы на храм ахвяравала Ганна Давойнава, якая выканала волю свайго мужа. Іх дочкі Ульяна і Алена таксама далучыліся да фундацыі каталіцкага храма. У 16 стагоддзі мясцовы касцёл быў прыпісаны да фарнага касцёла ў Лідзе.
У 18 стагоддзі мястэчка належыла лідскаму маршалку Нарбуту, за грошы якога ў 1766 годзе была пабудавана каталіцкая капліца. К 1777 году ў касцёле было 4 алтыры: бакавыя Святога Яна з Падуі, Маці Божая з абразом, алтар Святога Яна Непамука і галоўны ў гонар Найсвяцейшай Троіцы. У 19 стагоддзі мястэчка належыла Шукевічам і касцёл апісваецца ў 1851 годзе, як драўляны будынак, які абшыты дошкамі і крыты гонтам. Пры касцёле ўжо 3 алтары: бакавыя Маці Божай і Святога Юзафа і галоўны ў гонар Святой Троіцы.
У часы вайны з Польшчай недзе ў 1920 годзе касцёл быў знішчаны і было вырашана пабудаваць мураваны храм. Інжынер Е. Кулеш распрацаваў праект новага касцёла. У 1925 годзе пачалося будаўніцтва новага будынка і завершана ў 1928 годзе. Новы касцёл асвяціў арцыбіскуп з Вільні. Парафія налічвала ў тыя часы каля 400 чалавек. Пры касцёле было некалькі званоў і кожны з іх меў сваё імя. Звон «Рыгор» быў са старога касцёла і 4 новых прывезлі з Германіі: самы вялікі «Бернардэм» створаны за грошы прыхаджан, меншы – «Францыск» за грошы Фердынанда Эйсманта, «Юзаф» за грошы ксянза Ю. Сабалеўскага і самы малы звон пад назвай «Павел».
Касцёл працаваў і ў савецкія часы.
Касцёл трохнефны з адной вежай. Да малітоўнай залы прыбудавана пяцігранная апсіда з 2 сакрысціямі. Над уваходам трохярусная вежа – званіца. Накрыты касцёл двухсхільным дахам. Над алтарнай часткай надбудавана сігнатурка. У інтэр'еры маецца 3 драўляныя алтары ў неагатычным стылі.
Каментары
Усяго каментароў: 0