Ліда. Царква Георгія Пераможцы
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ліда, вул. Савецкая, 63
0
272
08.12.2024
Апісанне
У 19 стагоддзі ў горадзе Ліда была пабудавана на старых могілках драўляная царква ў гонар Святога Георгія Пераможцы. Храм быў пабудаваны ў псеўда – рускім стылі з элементамі народнага драўлянага дойлідства. За польскім часам гэта была адзіная праваслаўная царква ў горадзе, якая дзейнічала. У 1990 – х гадах быў пабудаваны новы мураваны храм з цэглы і старая драўляная царква апынулася ўнутры новыга храма. У 2014 годзе на царкве была ўсталявана памятная шыльда князю Канстанціну Астрожскаму.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.89996878
Даўгата: 25.29462628
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
08.12.2024
Ліда. Царква Георгія Пераможцы
У горадзе Ліда, крыху ў далечыні ад гістарычнага цэнтра, на старых могілках знаходзіцца царква Святога Георгія. Царква была пабудавана ў 1875 годзе на мясцовых могілках па фундацыі купца Антонія Васнеўскага.
Храм быў драўляны, пабудаваны ў псеўда – рускім стылі з элементамі беларускага народнага дойлідства. Над прытворам надбудавана вежа – званіца з высокім шпілем і цыбулінай. У капліцу быў перанесены рэліквіі з дамавой царквы Лідскага замка.
У пачатку 20 стагоддзя, пасля Рыжскай дамовы, калі Ліда ўвайшла ў склад Польскай дзяржавы, царква Святога Георгія была адзіным праваслаўным храмам у горадзе. У 1920 – х гадах да царквы была зроблена прыбудова.
У 1990 – х гадах царкву пачалі рамантаваць і пашыраць. Быў пабудаваны зусім новы храм з сілікатнай цэглы і пры гэтым, старая драўляная царква, апынулася ў нутры новага будынка. І атрымалася канструкцыя – храм у храме ў поўным сэнсе гэтага слова.
У верасні 2014 года на сцяне царквы Святога Георгія была ўсталявана памятная шыльда ў гонар князя Канстанціна Астрожскага, як даніна памяці і павагі да выбітнага грамадскага, вайсковага дзеяча і абаронцы веры праваслаўнай.
Некалькі год таму драўляную старую царкву разабралі. Новая царква – манументальны ў плане прамавугольны аб'ём. Каля царквы добраўпарадкавана тэрыторыя.
Каментары
Усяго каментароў: 0