Вялікая Кракотка. Старажытныя могілкі
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Вялікая Кракотка
0
46
13.02.2025
Апісанне
У мястэчку Вялікая Кракотка ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і помнікаў прыроды. На ўскрайку мястэчка на гары узвышаецца старажытная мураваная царква Раства Багародзіцы 19 стагоддзя, якія зараз знаходзіцца пры новым манастыры. Праваслаўны манастыр узнік некалькі год таму ў 2009 годзе пад назвай Свята – Засіма – Саваціеўскі мужскі манастыр. З лева ад царквы знаходзяцца старажытныя могілкі мястэчка. На могілках захавалася да нашага часу шмат старых пахаванняў, каменных надмагільных помнікаў і мураваная капліца.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.02308491
Даўгата: 24.96747845
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.02.2025
Вялікая Кракотка. Старажытныя могілкі.
У Слонімскім раёне ёсць мястэчка Вялікая Кракотка. У гэтым мястэчку знаходзіцца некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. Тут ёсць мураваная царква 19 стагоддзя, новы праваслаўны манастыр і некалькі помнікаў прыроды ў тым ліку вялізны валун і крыніца з лекавай вадой.
На ўзвышшы на самым ўскрайку Вялікай Кракотке распаложаны незвычайны мураваны храм, які пабудаваны з бутавага камяня. У падножжа гары з права знаходзіцца праваслаўны манастыр. А з лева ад мураванай царквы распаложаны старажытныя могілкі.
Царква Раства Багародзіцы была пабудавана яшчэ ў часы Расійскай гісторыі. Згодна адной інфармацыі, што храм быў узведзены ў 1883 годзе, замест старой драўлянай царквы, якая першапачаткова, магчыма, была ўніяцкім храмам. Па іншым крыніцам – што храм пабудаваны да 1839 года, як уніяцкі, а потым перададзены праваслаўным вернікам.
Глядзя на архітэктуру храма падобна на тое, што царква пабудавана напрыканцы 19 стагоддзя ў рэтраспектыўна – рускім стылі адразу, як праваслаўная царква. А паколькі мястэчка ў тыя часы было значна больш вялікае, чым зараз, то тут павінна быць і даўнейшая царква з часоў Вялікага Княства Літоўскага. А ў тую эпоху ў вёсках і мястэчках будавалі пераважна ўніяцкія храмы.
Царква Раства Багародзіцы складаецца з трох асноўных архітэктурных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда.
Над прытворам надбудавана шматярусная вежа – званіца васьмярык на чацверыку. Мастацкі прыём аздобы храма заснаваны на спалучэнні шэрага колеру натуральнага камня і белай атынкоўкі. Пры будаўніцтве храма выкарыстана тэхніка ізюмнай кладкі – гэта калі вакол вялікіх камянёў з маленькіх каменчыкаў робяцца розныя ўзоры і дэкор.
Лічыцца, што царкву пабудавалі самі мясцовыя сяляне, але пад кіраўніцтвам нямецкіх майстроў. Хаця гэты храм не ўнікальны для Беларусі, бо ў 19 стагоддзі з камяня з прымяненнем такой тэхналогіі будаўніцтва вялося масава і ня толькі культавых будынкаў, але і жылых і гаспадарчых пабудоў.
З левага боку ад царквы знаходзяца мясцовыя могілкі.
Тут можна пабачыць мноства старых пахаванняў і крыжоў. Верагодна, што хаваць тут пачалі значна раней, чым пабудавалі мураваную царкву Раства Багародзіцы. Ёсць тут на могілках таксама мураваная капліца. Храм зусім невялікі, узведзены з бутавага камяня на высокім падмурку. З фасада капліца мае нішу, дзе раней была ўсталявана скульптура, або абраз. Капліца ў плане ўтварае чатырохвугольнік, накрыта чатырохсхільным дахам. Мноства тут пахаванняў з каменнымі помнікамі і металічнымі крыжамі. Некаторыя крыжы маюць скульптурныя выявы з распяццем.
Каментары
Усяго каментароў: 0