Падлабенне. Касцёл Маці Божай Ружанцовай
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Падлабенне.
0
18
20.02.2025
Апісанне
У Гродзенскім раёне ў мястэчку Падлабенне пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл Маці Божай Ружанцовай. Першапачаткова храм пабудавалі ў 18 стагоддзі і належыў ён уніятам. У часы Расійскай імперыі храм перадалі праваслаўным вернікам. Затым святыня перайшла да каталікоў. У савецкія часы касцёл працаваў. Інтэр'ер мае паліхромныя фрэскавыя роспісы. Галоўны алтар зроблены ў стылі неабарока. Каля касцёла мураваная званіца ў стылі мадэрн. Вакол храма мураваная агароджа. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.6929807
Даўгата: 23.68655249
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
20.02.2025
Падлабенне. Касцёл Маці Божай Ружанцовай.
У мястэчку Падлабенне Гродзенскага раёна ёсць мураваны каталіцкі касцёл. Храм асвяцілі ў гонар Маці Божай Ружанцовай. У часы Вялікага Княства Літоўскага кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІ заснаваў у мястэчку ўніяцкую парафію ў 1715 годзе.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай напрыканцы 18 стагоддзя ў складзе Расійскай імперыі. У 19 стагоддзі ўніяцтва было ў Расіі забаронена і храм перадалі праваслаўным вернікам. Напрыканцы 19 стагоддзя драўляны храм разабралі.
У 1887 годзе ў мястэчку была пабудавана мураваная праваслаўная царква ў стылі неакласіцызму. Пасля рэвалюцыйных падзей і з пачаткам Першай сусветнай вайны ў 1917 годзе храм перадалі каталіцкім вернікам. Пасля Рыжскага міру ў 1921 годзе гэтыя мясціны апынуліся ў складзе Польскай дзяржавы да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе.
У 1929 годзе касцёл асвяцілі ў гонар Ружанцовай Божай Маці. Крыху пазней дабудавалі да храма капліцу ў 1935 годзе.
Ужо пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкія часы ў 1956 годзе над храмам надбудавалі купал і прыбудавалі сакрысцію. У савецкія часы святыня не зачынялася і працавала ўвесь час. У 1983 годзе каля касцёла ўзвялі капліцу ў стылі мадэрн.
Вакол храма мураваная агароджа, і калі пад'язжаеш да помніка, то складваецца ўражанне, што перад табой нейкая крэпасць, або замак
Каментары
Усяго каментароў: 0