Ракаў. Царква Праабражэння Гасподняга.
Храм
Беларусь, Мінская вобласць, Валожынскі раён, Ракаў, вул. Мінская
0
241
11.12.2024
Апісанне
У цэнтры мястэчка Ракаў на бышай гандлёвай плошчы ўзвышаецца праваслаўная Царква Праабражэння Гасподняга. Будынак спачатку будаваўся, як каталіцкі Касцёл у пачатку 18 стагоддзя на грошы князёў Сангушак.
Пры касцёле быў кляштар дамініканцаў, які разабралі ў 19 стагоддзі.
Пасля антырасійскага паўстання касцёл у 1866 годзе перадалі праваслаўным вернікам і будынак быў перабудаваны па праваслаўных канонах. Царква працавала ўвесь час і ніколі не зачынялася. Храм адрэстаўраваны.
Вэб сайт:
https://rakov.by/Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.96705079
Даўгата: 27.05851273
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.12.2024
Ракаў. Царква Праабражэння Гасподняга.
У Валожынскім раёне ў мястэчку Ракаў, якое знаходзіцца на трасе Мінск – Вільнюс, ёсць каменная Царква Праабражэння Гасподняга. Калі вы пад'едзеце да Ракава, то яшчэ здалёку ўбачыце, што архітэктурнай дамінантай у гэтым невялікім мястэчку з'яўляюцца хрысціянскія святыні, і ў цэнтры ўзвышаецца купал праваслаўнай царквы 18-га стагоддзя і дзве вежы неагатычнага касцёла пачатку 20-га стагоддзя.
Прыехаўшы ў цэнтр гарадка і пачаўшы аглядаць праваслаўную святыню, вы заўважыце ў архітэктуры храма некаторыя асаблівасці, якія характэрныя для каталіцкіх касцёлаў. Першапачаткова гэта быў каталіцкі касцёл, які ў 19 стагоддзі перадалі праваслаўным вернікам.
У 1686 годзе Канстанцыя Сангушка заснавала ў Ракаве каталіцкі кляштар дамініканцаў і Касцёл Святога Духа. У 1730-1793 гадах на грошы князёў Сангушак і брацтва Святой Ганны быў пабудаваны каменны будынак касцёла і кляштара. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Ракаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. А пасля антырасійскага паўстання 1830 – 1831 гадоў кляштар дамініканцаў быў ліквідаваны. Пасля паўстання 1863-1864 гадоў у 1866 годзе касцёл перадалі пад праваслаўны храм. У гэты час перад царквой была пабудавана мураваная двух'ярусная брама–званіца.
У пачатку 20-га стагоддзя ў часы Польскай дзяржавы, царква працягвала працаваць. Царква дзейнічала і пасля вайны ў савецкі час.
Царква аднанефная. Будынак у плане мае прамавугольнік. Першапачаткова на галоўным фасадзе было 2 вежы, якія разабралі пасля таго, як храм перадалі пад праваслаўную царкву.
У былым касцёле была крыпта, дзе хавалі вернікаў і памешчыкаў.
Каментары
Усяго каментароў: 0