Ракаў. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі.
Храм
Беларусь, Мінская вобласць, Валожынскі раён, Ракаў, вул. паштовая, 1а
0
255
11.12.2024
Апісанне
Па трасе Мінск-Вільнюс у Валожынскім раёне ёсць невялікі аграгарадок Ракаў. Ракаў у гісторыі вядомы як сталіца кантрабанды ў пачатку 20 стагоддзя. Але тут таксама захавалася мноства помнікаў архітэктуры. Архітэктурнай дамінантай над мястэчкам узвышаюцца старадаўнія каталіцкі касцёл і праваслаўная царква.
Касцёл пабудавалі ў пачатку 20 стагоддзя ў стылі неаготыка з жоўтай цэглы. У інтэр'еры ёсць некалькі алтароў. Храм быў зачынены пры савецкай уладзе. Зараз прайшла рэстаўрацыя і касцёл зноў дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.96571793
Даўгата: 27.05599491
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.12.2024
Ракаў. Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі.
Як ехаць па трасе Мінск-Вільнюс, то праз 30 кіламетраў будзеце праязджаць мястэчка Ракаў. Менавіта тут да 1939 года праходзіла старая мяжа паміж Савецкай Беларуссю і Польшчай. Ракаў быў на польскім баку і лічыўся сталіцай кантрабанды.
У Ракаве захавалася шмат помнікаў архітэктуры і даўніны. Тут ёсць дарэвалюцыйны касцёл, праваслаўная царква, прыватны музей, цікавыя габрэйскія могілкі і многае іншае.
Першы каталіцкі прыход быў заснаваны ў 17 стагоддзі і быў пабудаваны драўляны касцёл. Храм двойчы гарэў, але адраджаўся.
Мураваны Каталіцкі Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі быў пабудаваны на месцы драўлянага храма. Будынак пабудаваны з жоўтай цэглы ў стылі неаготыкі ў 1904-1906 гадах. Будаўніцтва храма вялося дзякуючы намаганням ксяндза Яўстафія Карповіча. Сродкі на новую святыню ахвяравалі князь Друцкі-Любецкі, Булгакі, Здеховские і Хелковские. А 1911 годзе падчас пажару згарэла Плябань (дом святара). Ксяндзом у той час тут служыў Аляксандр Астрамовіч (1878 – 1921), які вядомы як беларускі паэт Андрэй Зязюля.
Перад пачаткам Першай сусветнай вайны прыход налічваў каля 8 тысяч чалавек. Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл быў зачынены і будынак прыстасавалі пад краму і склад. Пасля развалу СССР касцёл вярнулі вернікам і была праведзена рэстаўрацыя.
Храм трохнефная базіліка з трансептам. Галоўны фасад упрыгожаны шмат'яруснымі вежамі-званіцамі. Над уваходным стральчатым парталам размешчана гатычнае акно-ружа. Сцены храма ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі. Інтэр'ер упрыгожаны драўлянымі алтарамі. Сярод мэблі ёсць крэсла з выявай Маці Божай Вострабрамскай.
Каментары
Усяго каментароў: 0