Знай свой край

Знай свой край

Ракаў. Музей-Галерэя братоў Янушкевічаў.

Музей

Музей

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Ракаў, вул. Савецкая, 1

0

255

11.12.2024

Апісанне

У Ракаве ёсць шмат месцаў якія варта і трэба наведаць. Гэта мястэчка ў Валожынскім раёне багата на помнікі архітэктуры і гістарычныя месцы. Але ёсць тут унікальнае месца, наведаўшы якое вы будзеце здзіўлены і натхнёныя на ўсё жыццё – гэта прыватны музей братоў Янушкевічаў. Дакладна кажучы, гэта галерэя–музей, якія стварылі Янушкевічы.

Тут сабраны тысячы экспанатаў розных эпох з тэрыторыі Беларусі і Ракава ў прыватнасці. Незабыўную экскурсію вам правядзе мастак і рэстаўратар Фелікс Янушкевіч. Акрамя экскурсіі, тут можна замовіць непаўторны абед беларускай нацыянальнай кухні.

Катэгорыі

Платна

Платна

Літаратурны

Літаратурны

Гістарычнае

Гістарычнае

Гастранамічны

Гастранамічны

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.96752521
Даўгата: 27.05502139

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.12.2024

Ракаў. Музей-Галерэя братоў Янушкевічаў.

У невялікае мястэчка Ракаў, якое знаходзіцца ў Валожынскім раёне, калі вы прыедзеце на цэлы дзень, то вам будзе што тут паглядзець і каго паслухаць. Акрамя шматлікіх помнікаў архітэктуры і гісторыі, тут ёсць унікальны прыватны музей братоў Янушкевічаў.


Музей знаходзіцца ў цэнтры мястэчка на былой гандлёвай плошчы. Заснавальнікам галерэі-музея з'яўляецца Фелікс Янушкевіч-мастак і рэстаўратар. Экспанаты, сабраныя Янушкевічамі, дзівяць сваёй унікальнасцю і разнастайнасцю. Усяго тут тысячы экспанатаў розных эпох з беларускага краю. І перш за ўсё з Ракава і ваколіц.


Тут ёсць і помнік князю Вітаўту і Адаму Міцкевічу, якія стварылі самі Янушкевічы, карціны, кнігі, помнікі археалогіі і многае іншае. Пра кожны экспанат Ф. Янушкевіч вам раскажа цэлую гісторыю.

І вядома ж вам раскажуць пра тое, як Ракаў – гэта маленькае мястэчка - быў сталіцай кантрабанды ў міжваенны перыяд 1921 – 1939 гадоў. Калі тут было некалькі дзясяткаў казіно і начных клубаў. І вядома вы пачуеце неверагодныя гісторыі пра землякоў, такіх, напрыклад, як Сяргей Міхайлавіч Пясецкі (1901 – 1964), які займаўся ў Ракаве кантрабандай і апісаў свае прыгоды ў рамане «Палюбоўнік Вялікай Мядзведзіцы».


Акрамя самой экскурсіі, якая можа працягнуцца некалькі гадзін, бо харызма Фелікса Янушкевіча нікога не пакіне абыякавым, тут можна замовіць абед з нацыянальнай кухняй і невялікі фартэпіянны канцэрт.

Каментары

Усяго каментароў: 0